Трнаўскі ўнівэрсытэт

Трнаўскі ўнівэрсытэт (па-славацку: Trnavská univerzita v Trnave) — вышэйшая навучальная ўстанова ў горадзе Трнава, якая існавала ў 16351777 гг; адзін зь першых унівэрсытэтаў Славаччыны.

Трнаўскі ўнівэрсытэт
Trnavská univerzita v Trnave
Выява лягатыпу
Лягатып
па-лацінску: Universitas Tyrnaviensis
Заснаваны 1635 (гістарычны)/1992 (сучасны)
Рэктар Мартын Мішут
Месцазнаходжаньне
Горад Трнава
Краіна Славаччына
Знаходзіцца ў складзе Асацыяцыя эўрапейскіх унівэрсытэтаў[d][1]
Вэб-сайт truni.sk

Унівэрсытэт заснаваў кардынал Пэтэр Пазмань у 1635 годзе. Першапачаткова было два факультэты — філязофскі і багаслоўскі. У 1665 быў створаны і прававы, а ў 1770 годзе — мэдычны факультэт. Унівэрсытэт стаў вядомым дзякуючы сваёй абсэрваторыі, якую стварыў астраном Максыміліян Гел, унівэрсытэцкай бібліятэцы, садоў і тээтру.

Унівэрсытэт існаваў да 1777, калі ён быў перамешчаны ў Будапэшт. Яго правапераемнікам зьяўляецца Ўнівэрсытэт Ларанда Этвэша ў Будапэшце. 25 сакавіка 1992 году ў горадзе Трнава быў адчынены новы ўнівэрсытэт, які ня будучы афіцыйным пераемнікам, працягвае старажытныя традыцыі.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Трнаўскі ўнівэрсытэтсховішча мультымэдыйных матэрыялаў


  1. ^ https://eua.eu/about/member-directory.html