Трашкуны

места ў Анікштаўскім раёне Летувы

Трашку́ны (па-летувіску: Troškūnai) — горад у цэнтральнай Летуве, знаходзіцца ў Анікштаўскім раёне Уцянскага павету. Зьяўляецца адным з самых маленькіх гарадоў Летувы. Колькасьць насельніцтва налічвае каля 480 чалавек. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштота.

Трашкуны
лет. Troškūnai
Герб Трашкунаў
Першыя згадкі: 1696
Горад з: 1956
Краіна: Летува
Павет: Уцянскі
Раён: Анікштаўскі
Насельніцтва: 486 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: 381
Паштовы індэкс: LT-29033
Геаграфічныя каардынаты: 55°35′10″ пн. ш. 24°52′10″ у. д. / 55.58611° пн. ш. 24.86944° у. д. / 55.58611; 24.86944Каардынаты: 55°35′10″ пн. ш. 24°52′10″ у. д. / 55.58611° пн. ш. 24.86944° у. д. / 55.58611; 24.86944
Трашкуны на мапе Летувы
Трашкуны
Трашкуны
Трашкуны
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя рэдагаваць

Першыя гістарычныя згадкі пра Трашкуны адносяцца да 1696 году. Бэрнардынцамі Ўладзіславам і Ганнай Сакалоўскімі былі пабудаваны касьцёл і манастыр. Паселішча знаходзілася ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. Трашкулы лічацца месцам нараджэньня Канстатнытаса Сырвідаса[1], які лічыцца заснавальнікам летувіскай пісьменнасьці. У 1795 годзе Трышкуны трапілі ў склад Расейскай імпэрыі. Падчас Першай сусьветнай вайны зь лета 1915 году Трашкуны былі занятыя нямецкімі войскамі. З 1940 году да 1991 году Трашкуны ўваходзілі ў склад Летувіскай ССР, СССР. Гарадзкія правы Трашкуны атрымалі ў 1956 годзе. Герб Трашкунаў быў зацьверджаны 2 чэрвеня 2003 году. Аўтарам выявы гербу стаў Роландас Рымкунас (Rolandas Rimkūnas)[2].

Крыніцы рэдагаваць