Трансгаз

дзяржаўнае газаправоднае прадпрыемства Румыніі, заснаванае ў красавіку 2000 году ў Медзьяшы

Каардынаты: 46°9′17″ пн. ш. 24°20′26″ у. д. / 46.15472° пн. ш. 24.34056° у. д. / 46.15472; 24.34056

«Трансгаз» — дзяржаўнае газаправоднае прадпрыемства Румыніі, заснаванае ў красавіку 2000 году ў Медзьяшы (Сыбіўскі павет).

«Трансгаз»
рум. Transgaz
Тып акцыянэрнае таварыства
Лістынг на біржы БФБ: TGN
Дэвіз Адказнасьць і салідарнасьць
Заснаваная 28 красавіка 2000 (23 гады таму)
Заснавальнікі Урад Румыніі
Уласьнікі Урад Румыніі (58%)[1]
Краіна Румынія
Разьмяшчэньне Сыбіўскі павет
Адрас Медзьяш, Вітрамэтанская акруга, пл. Канстанціна Моташа, д. 1[2]
Ключавыя фігуры Ён Стэр'ян, Рэмус Ляпусан[3]
Галіна сфэра паслугаў
Паслугі трубаправодная пастаўка прыроднага газу
Абарачэньне 1.576.667.030 млн леяў (2019 год; $370 млн)[4]
Апэрацыйны прыбытак 347.967.604 млн леяў (2019 год; $81,6 млн)
Чысты прыбытак 348.259.016 млн леяў (2019 год; $81,7 млн)
Лік супрацоўнікаў 4089 (2020 год)[5]
Матчына кампанія Міністэрства гаспадаркі Румыніі
Аўдытар «Біндэр-Дыйкер-Отэ» (Бэльгія)

На 2020 год прадпрыемства ажыцьцяўляла разьмеркаваньне прыроднага газу ў Румыніі і яго транзыт за мяжу праз краёвую сетку магістральных газаправодаў[2]. Міжнародны транзыт расейскага газу ажыцьцяўлялі праз 190-кілямэтровы газаправод ад Ісакчы ў Тулчанскім павеце на мяжы з Адэскай вобласьцю Ўкраіны да Нэгру Водэ ў Канстанцкім павеце на мяжы з Баўгарыяй. Дзейнічала 3 ніткі гэтага міжнароднага газаправоду: з 1974 году — шырынёй 100 см, з 1986 і 1996 гадоў — 2 ніткі шырынёй па 120 см, якія вялі далей да Турэччыны, Грэцыі і Паўночнай Македоніі[6]. Штодня праз газаправодную сетку Румыніі маглі прапампаваць да 61 млн кубамэтраў газу[7]. Паводле мясцовага Палажэньня «Аб вымярэньні колькасьці прыроднага газу», яго малярны склад з улікам хімікалізаваньня меў улучаць: прынамсі 70% мэтану, да 10% азоту і этану (кожнага), да 8% вуглекіслага газу, да 3,5% прапану і да 1,5% бутану[8].

Інфраструктура рэдагаваць

На 2020 год «Трансгаз» валодаў сеткай газаправодаў Румыніі, што ўлучала:

Дыямэтар газаправодаў складаў ад 25 мм да 120 см. Ціск у трубаправодах быў на ўзроўні ад 6 да 35 бараў, пры міжнародным транзыце — 54 бары. Налічвалася 11 кропак міжнароднай узаемасувязі газаправодаў зь 4-ма краінамі ў 5 памежных мясьцінах:

Таксама існавала 7 злучэньняў з газасховішчамі ўнутры Румыніі: «Тыргу-Мурэш» для сувязі АТ «Дэпомурэш» і яшчэ 6 для сувязі АТ «Румгаз» — «Балачанка» (Ільфаўскі павет), «Буціману» (Дамбавіцкі павет), «Гэрчэшць» (Должынскі павет), «Сэрмаш» (Харгіцкі павет), «Урзічэнь» (Яламіцкі павет) і «Чэтатэа дэ Балта» (Альбскі павет). Сярод 131 кропкі ўваходу ў сетку «Трансгазу» 77 прыпадала на «Румгаз», 36 — на АТ «Пэтрум», 13 — на ТАА «Амрумко Энэргія» і па 1-м — на ТАА «Рафлес Энэргія», ТАА «Лотус Нафта», ТАА «Стратум Энэргія Румыніі», АТ «Хантава Нафтакампанія Румыніі» і АТ «Сэрынус Энэргія Румыніі». Для 32 пастаўшчыкоў працавала 894 кропкі газаразьмеркаваньня. Таксама налічвалася 225 наўпроставых спажыўцоў: 167 камэрцыйных і 24 жыльлёвых гаспадарак, 19 заводаў і 15 газавых цеплаэлектрастанцыяў. Для іх дзейнічала 85 кропак газапастаўкі[9].

Падразьдзяленьні рэдагаваць

На 2020 год «Трансгаз» меў замежныя прадстаўніцтвы ў Бэльгіі (Брусэль) і Малдове (Кішынёў). У Румыніі працавала 8 абласных сядзібаў, што месьціліся ў гарадах: Арад, Бакэў, Брэіла, Брашаў, Бухарэст, Канстанца, Клуж-Напока і Краёва[5].

Пайшчыкі рэдагаваць

На 31 сьнежня 2019 году 58,5% паёў «Трансгазу» належалі ўраду Румыніі, 32,5% — юрыдычным асобам і 9% — фізычным асобам[5].

Мінуўшчына рэдагаваць

28 красавіка 2000 году ўрад Румыніі зацьвердзіў Пастанову № 334 аб заснаваньні «Нацыянальнага таварыства транспартаваньня прыроднага газу» («Трансгаз»)[2] шляхам вылучэньня газаправодаў са складу АТ «Румгаз». 26 лістапада 2007 году «Трансгаз» правёў на Бухарэсцкай фондавай біржы першаснае разьмяшчэньне 26,5% паёў на $2,52 млрд. 14 кастрычніка 2010 году адчынілі газаправод «АрадСэгед» у боку Вугоршчыны. 15 красавіка 2013 году правялі другаснае разьмяшчэньне 15% паёў «Трансгазу» на $95 млн.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Пайшчыкі (рум.) // АТ «Трансгаз», 2020 г. Праверана 26 траўня 2020 г.
  2. ^ а б в Прадмет дзейнасьці (рум.) // АТ «Трансгаз», 2020 г. Праверана 26 траўня 2020 г.
  3. ^ Рада кіраваньня (рум.) // АТ «Трансгаз», 2020 г. Праверана 26 траўня 2020 г.
  4. ^ Фінансавая справаздачнасьць за 2019 год (рум.) // АТ «Трансгаз», 23 сакавіка 2020 г. Праверана 26 траўня 2020 г.
  5. ^ а б в Справаздача ўправы за 2019 год (рум.) // АТ «Трансгаз», 16 сакавіка 2020 г. Праверана 26 траўня 2020 г.
  6. ^ Міжнародная прапампоўка прыроднага газу (рум.) // АТ «Трансгаз», 2020 г. Праверана 26 траўня 2020 г.
  7. ^ Працоўныя абмежаваньні сеткі газаправодаў (рум.) // АТ «Трансгаз», 2020 г. Праверана 26 траўня 2020 г.
  8. ^ Якасьць газу (рум.) // АТ «Трансгаз», 2020 г. Праверана 26 траўня 2020 г.
  9. ^ а б в Інфраструктура сеткі газаправодаў (рум.) // АТ «Трансгаз», 2020 г. Праверана 26 траўня 2020 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць