То́дар Ба́ткаў (па-баўгарску: Тодор Батков; нар. 17 кастрычніка 1958 году) — баўгарскі бізнэсмэн і адвакат, вядомы перш за ўсё як уладальнік футбольнага клюбу «Леўскі» з Сафіі.

Тодар Баткаў
Тодор Батков
Род дзейнасьці бізнэс
Дата нараджэньня 17 кастрычніка 1958 (65 гадоў)
Месца нараджэньня Смалян, Баўгарыя
Занятак бізнэсмэн, футбаліст, адвакат

Біяграфія рэдагаваць

Нарадзіўся 17 кастрычніка 1958 году. Доктар права.

З чэрвеня 1991 году супрацоўнік і мэнэджар у адвакацкай канторы «Батков, Стоев, Ботев и Ко.», чалец Міжнароднай Адвакацкай лігі з штаб-кватэрай у Парыжы. Чалец Надзорнай рады кампаніі MobilTel. Старшыня Рады дырэктараў «Стандарт Нюз ООД» — выдаўцы газэты «Стандарт».

Хобі: футбол і валейбол. Зьяўляецца прэзыдэнтам баўгарскага футбольнага клюбу «Леўскі» (Сафія).

Баткаў і Беларусь рэдагаваць

Стаў скандальна вядомым у Беларусі напярэдадні супрацьстаяньня «Леўскі» з барысаўскім БАТЭ пасьля шэрагу абразьлівых заяваў у гонар краіны і гораду, якія Тодар даў у інтэрвію свайму інфармацыйнаму агенцтву, ў прыватнасьці сказаўшы[1]:

«З чаго б гэта нам капітуляваць перад заводзкай камандай з штучна створанай дзяржавы!»

Гэтыя словы выклікалі абурэньне пэўнай часткі беларускага грамадзтва[2], вынікам якога стаў гнеўны зварот да амбасадара Баўгарыі лідэра беларускай партыі Беларускага Народнага Фронту Лявона Баршчэўскага[3][4].

Крыніцы рэдагаваць