Тбіліскі дзяржаўны ўнівэрсытэт

Тбіліскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Іванэ Джавахішвілі (па-грузінску: თბილისის ივანე ჯავახიშვილის სახელობის სახელმწიფო უნივერსიტეტი, ТДУ) — вядучая і найбуйнейшая ВНУ Грузіі, цэнтар навукі і культуры. Заснаваны ў лютым 1918 году.

Тбіліскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Іванэ Джавахішвілі
თბილისის ივანე ჯავახიშვილის სახელობის სახელმწიფო უნივერსიტეტი
Лягатып
Лягатып
па-лацінску: Universitas Tphilisensis
Заснаваны 1918
Тып дзяржаўны
Рэктар Уладзімер Папава
Колькасьць студэнтаў 18 000
Месцазнаходжаньне
Геаграфічныя каардынаты 41°42′36″ пн. ш. 44°46′42″ у. д. / 41.71° пн. ш. 44.77833° у. д. / 41.71; 44.77833Каардынаты: 41°42′36″ пн. ш. 44°46′42″ у. д. / 41.71° пн. ш. 44.77833° у. д. / 41.71; 44.77833
Горад Тбілісі
Краіна Грузія
Колеры сіні, белы
         
Знаходзіцца ў складзе Асацыяцыя эўрапейскіх унівэрсытэтаў[d][1] і Унівэрсытэцкая агенцыя франкафоніі[d][2]
Вэб-сайт https://www.tsu.ge/
Тбіліскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Іванэ Джавахішвілі на мапе Грузіі
Тбіліскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Іванэ Джавахішвілі
Тбіліскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Іванэ Джавахішвілі
Тбіліскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Іванэ Джавахішвілі

Гісторыя рэдагаваць

У 1917 было заснавана Таварыства па падставе Тбіліскага ўнівэрсытэту. Галоўным заснавальнікам лічыцца гісторык Іванэ Джавахішвілі, сярод першых заснавальнікаў былі ўсходазнаўца Георгі Ахвледыяні, гісторык Шалва Нуцубідзэ, псыхоляг Дзьмітры Ўзнадзэ, лінгвіст Акакі Шанідзэ. Першым рэктарам быў абраны хімік Пётр Мелікішвілі. Раней унівэрсытэт насіў імя Сталіна. У 1949—1956 гадах ваенную катэдру ўнівэрсытэту ўзначальваў генэрал-маёр Павел Абрамідзэ. Пры рэктары Метрэвелі (з 1991) унівэрсытэт вярнуў сабе аўтаномію, страчаную ў 1926 годзе; у 1992 годзе Метрэвелі быў абраны рэктарам супрацоўнікамі. З 2006—2010 году рэктарам унівэрсытэту быў Георгі Хубуа. 27 сьнежня 2010 г. рэктарам стаў Аляксандар Квіташвілі.

Факультэты рэдагаваць

У Тбіліскім дзяржаўным унівэрсытэце маюцца 6 факультэтаў: юрыдычны, эканамічны, гуманітарны, мэдыцынскі, сацыяльных і палітычных навук, дакладных навук і навук пра прыроду. Таксама маюцца 5 філіялаў у розных рэгіёнах Грузіі, НДІ прыкладной матэматыкі, Рэспубліканскі цэнтар інтэнсіўнага вывучэньня моваў, Інфармацыйна-вылічальны цэнтар, НДІ фізыкі высокіх энэргіяў і шэраг іншых разнастайных установаў.

Вядомыя выкладчыкі і выпускнікі рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  1. ^ https://eua.eu/about/member-directory.html
  2. ^ https://web.archive.org/web/20221123144401/https://www.auf.org/les_membres/nos-membres/