Таўтаграма — літаратурная форма: тэкст, у якім усе словы ці амаль усе (за выняткам прыназоўнікаў, злучнікаў і г. д.) словы пачынаюцца з адной і той жа літары. Сучасныя дасьледчыкі адносяць гэтую форму да акраканструкцый[1]. Сустракаюцца паэтычныя і празаічныя (радзей) таўтаграмы.

Прыкладам паэтычнай таўтаграмы можа быць жартоўны верш Уладзімера Кныра "Аб адном арыгінале":

Адзін Армэн-аратар, ах, арыгінальнічаў -
апроч аральнічаць, Армэн ашчэ анальнічаў.


Крыніцы рэдагаваць