Таўрагіны[a][1], Таўрагіні[2] (лет. Tauragnai) — мястэчка ў Летуве, на возеры Таўрагінах. Цэнтар староства Ўцянскага раёну Ўцянскага павету. Насельніцтва на 2011 год — 473 чалавек. Знаходзяцца за 17 км на паўднёвы ўсход ад Уцяны.

Таўрагіны
лац. Taŭraginy / Taŭrahiny
лет. Tauragnai
У цэнтры мястэчка
У цэнтры мястэчка
Герб Таўрагінаў
Першыя згадкі: 1373
Краіна: Летува
Павет: Уцянскі
Раён: Уцянскі
Насельніцтва: 473 чал. (2011)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 55°26′0″ пн. ш. 25°49′0″ у. д. / 55.43333° пн. ш. 25.81667° у. д. / 55.43333; 25.81667Каардынаты: 55°26′0″ пн. ш. 25°49′0″ у. д. / 55.43333° пн. ш. 25.81667° у. д. / 55.43333; 25.81667
Таўрагіны на мапе Летувы
Таўрагіны
Таўрагіны
Таўрагіны
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Таўрагіны — даўняе мястэчка гістарычнай Браслаўшчыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага.

Назва рэдагаваць

Тапонім Таўрагіны ўтварыўся ад возера Таўрагінаў (Турогаў)[3], назву якога зьвязваюць з словамі «тур» і «рогі»[4].

Гісторыя рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае рэдагаваць

Першы пісьмовы ўпамін пра Таўрагіны датуецца 1373 годам, калі тут існаваў драўляны замак. Паводле Хронікі Лівоніі Германа Вартбэрга, у 1375 годзе лівонскі магістар Вільгельм з Урымэрсгайму ўчыніў напад на некалькі паселішчаў ВКЛ, у тым ліку Таўрагіны[2]. У 1387 годзе вялікі князь Ягайла перадаў іх Віленскаму біскупству. У 1433 годзе крыжакі спалілі замак. Пад 1498 годам упамінаецца першы касьцёл.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Таўрагіны ўвайшлі ў склад Браслаўскага павету Віленскага ваяводзтва. На 1669 год тут было 40 двароў, на 1775 год — 28.

Пад уладай Расейскай імпэрыі рэдагаваць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Таўрагіны апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Новааляксандраўскім павеце Ковенскай губэрні. На 1859 год у мястэчку было 25 будынкаў, дзейнічаў касьцёл, працавалі вінакурня і бровар.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Таўрагіны занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час рэдагаваць

Па польска-летувіскіх баях і падпісаньні пагадненьня паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Летувой у 1919 годзе Таўрагіны апынуліся ў складзе Летувы. За часамі Другой сусьветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

Насельніцтва рэдагаваць

Дэмаграфія рэдагаваць

  • XIX стагодзьдзе: 1859 год — 263 чал.[5]
  • XXI стагодзьдзе: 2011 год — 473 чал.

Турыстычная інфармацыя рэдагаваць

 
Могілкавая капліца

Славутасьці рэдагаваць

  • Капліца могілкавая (XIX ст.)

Заўвагі рэдагаваць

  1. ^ таксама Таўрогыні

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 2. — Мінск, 2013. С. 74.
  2. ^ а б Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 34.
  3. ^ Vanagas A. Lietuvos miestų vardai (antrasis leidimas). — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2004. P. 22.
  4. ^ Vanagas A. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius: Mokslas, 1981. P. 342.
  5. ^ Krzywicki J. Tauroginie // Słownik geograficzny... T. XII. — Warszawa, 1892. S. 264.