Татаркавічы

вёска ў Ясенскім сельсавеце Асіпавіцкага раёну Магілёўскай вобласьці Беларусі

Тата́ркавічы[1]вёска ў Асіпавіцкім раёне Магілёўскай вобласьці. Татаркавічы ўваходзяць у склад Ясенскага сельсавету. Разьмешчаная за 29 км на ўсход ад Асіпавічаў, 8 км ад чыг. ст. Ясень на лініі Асіпавічы — Бабруйск, 118 км ад Магілёва.

Татаркавічы
трансьліт. Tatarkavičy
Першыя згадкі: XVI стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Асіпавіцкі
Сельсавет: Ясенскі
Насельніцтва: 19 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2235
Паштовы індэкс: 213741
Нумарны знак: 6
Геаграфічныя каардынаты: 53°17′18″ пн. ш. 28°57′49″ у. д. / 53.28833° пн. ш. 28.96361° у. д. / 53.28833; 28.96361Каардынаты: 53°17′18″ пн. ш. 28°57′49″ у. д. / 53.28833° пн. ш. 28.96361° у. д. / 53.28833; 28.96361
Татаркавічы на мапе Беларусі ±
Татаркавічы
Татаркавічы
Татаркавічы
Татаркавічы
Татаркавічы
Татаркавічы

Гісторыя рэдагаваць

Па пісьмовых крыніцах вядома ад XVI стагодзьдзя. У 1560 г. сяло ў Сьвіслацкай воласьці Менскага ваяводзтва. У 1651 сяло Татаркаўшчына ў складзе прыватнафэўдальнага ўладаньня Сьвіслач. Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе ўключаная ў склад Расейскай імпэрыі. Меліся карчма, вадзяны млын. У 1897 годзе ўзгадваецца драўляная Пакроўская царква. У 1913 годзе мелася народная вучэльня. У 1931 годзе мелася кузьня. Цяпер маюцца крама, клюб[2].

Насельніцтва рэдагаваць

  • 2010 год — 19 жыхароў
  • 2007 год — 22 жыхары, 20 двароў
  • 1999 год — 40 жыхароў

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 69
  2. ^ Леніна // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 5. Кн. 1. — Менск, 2008. С. 113