Таронта Мэйпл Ліфс (па-ангельску: Toronto Maple Leafs) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Таронта, правінцыя Антарыё, Канада. За сваю доўгую гісторыю клюб некалькі разоў зьмяняў уладальнікаў і нават назву. Сёньняшняя назва паўстала ў 1927 годзе. Клюб належыць да гэтак званай «Арыгінальнай шасьцёркі», здолеўшы перажыць складаны пэрыяд часоў Вялікай дэпрэсіі. «Таронта Мэйпл Ліфс» трынаццаць разоў выйграваў Кубак Стэнлі. Клюб мае даўняе суперніцтва з клюбамі «Бостан Бруінз», «Дэтройт Рэд Ўінгс», «Манрэаль Канадыенз» і «Атава Сэнатарз».

Таронта Мэйпл Ліфс
Дывізіён Атлянтычны
Канфэрэнцыя Усходняя
Краіна Канада
Горад Таронта, Антарыё
Заснаваны 1917
Стадыён Air Canada Centre
Колеры Сіні і белы
         
Гісторыя Таронта Арэнас
1917—1919
Таронта Сэнт-Патрыкс
1919—1927
Таронта Мэйпл Ліфс
1927 — цяпер
Афіцыйны сайт mapleleafs.nhl.com (анг.)

Гісторыя рэдагаваць

У 1917 годзе ў Манрэалі была створаная Нацыянальная хакейная ліга (НХЛ) камандамі, якія раней прыналежалі да Нацыянальнай хакейнай асацыяцыі (НХА). Справа была ў тым, што клюбы мелі спрэчку з Эдзі Лівінгстанам, уладальнікам «Таронта Блюшыртс». Такім чынам, кіраўнікі астатніх чатырох клюбаў, як то «Манрэаль Канадыенз», «Манрэаль Ўандэрэрз», «Квэбэк Бульдогс» і «Атава Сэнатарз», спачатку спрабавалі выкінуць зь лігі НХА каманду Лівінгстана, але выявілі, што ня могуць гэтага зрабіць праз галасаваньне[1]. Замест гэтага клюбы вырашылі стварыць новую лігу, куды не запрасілі Лівінгстана.

 
Камандная фатакартка з гульцамі «Таронта Арэна», які здабылі перамогу ў першым розыгрышы НХЛ.

У НХЛ пастанавілі, што ў новай лізе будуць спаборнічаць чатыры каманды, але ня было пэўнасьці наконт каманды з Квэбэку праз нестабільны фінансавы стан тамтэйшага клюбу[2]. У выніку запрашэньне ў лігу атрымала каманда з Таронта, даўшы часовыя правы франшызы кампаніі, якая валодала стадыёнам Арэна-Гардэнз[3]. Дазвол быў атрыманы толькі на год, бо новы таронтаўскі клюб мусіў за год дамовіцца зь Лівінгстанам аб разьвязаньні праблемы з правамі ўласнасьці[4]. Новы клюб ня меў афіцыйнай назвы, таму заўзятары і прэсы неафіцыйна менавалі яго «Блюшыртс» альбо «Таронтас»[5]. Не зважаючы на тое, што склад каманды быў сфармаваны пераважна гульцамі клюбу НХА «Таронта Блюшыртс», улучна з Гары Кэмэранам і Рэгам Ноблам, сучасны клюб «Таронта Мэйпл Ліфс» ня лічыць гісторыю таго клюбу ўласнай[6]. Падчас уступнага сэзону клюб зладзіў першы ў сваёй гісторыі трансфэр, выправіўшы Сэмі Гэбэрта да «Атавы Сэнтараз», атрымаўшы наўзамен грошы[7]. Ачоленая галоўным трэнэрам Дыкам Кэралам, дружына адразу здабыла Кубак Стэнлі ў першым сэзоне НХЛ 1917—1918 гадоў[8].

 
Фатаздымак пераможцаў Кубка Стэнлі 1922 году.

У наступны сэзон, замест таго, каб вярнуць гульцоў «Блюшыртс» Лівінгстану, як першапачаткова плянавалася, 19 кастрычніка 1918 году кампанія стварыла хакейны клюб «Таронта Арэна», які атрымаў дазвол на далучэньне да НХЛ[9]. У той год кампанія пастанавіла, што Арэна-Гардэнз будзе прымаць толькі матчы камандаў з НХЛ, што адразу паставіла крыж на НХА[10]. Лівінгстан пазваў у суд, бо натуральна жадаў вярнуць сваіх гульцоў. Вынікі каманды пагоршылася, а судовая справа пацягнула кампанію арэна на банкруцтва. 9 сьнежня 1919 году ўладальнікі «Таронта Арэны» прадалі клюб уладальнікам клюбу «Сэнт-Патрыкс» Пэрсі і Фрэду Гэмблі[17]. Новыя ўладальнікі перайменавалі каманду ў «Таронта Сэнт-Патрыкс», якая выкарыстоўвалася да 1927 году[11]. Таксама былі зьмененыя клюбныя колеры, то бок цяпер сіні колер саступіў зялёнаму. У 1922 годзе клюб яшчэ раз здабыў Кубак Стэнлі. У вырашальным фінальным матчы Бэйб Дай закінуў чатыры шайбы ў браму «Ванкувэр Мільянэрз», а таронтаўцы ў выніку перамаглі зь лікам 5:1[12].

Фінансавыя цяжкасьці напаткалі і новае кіраўніцтва. Нават была думка перавезьці франшызу ў Філадэлфію[13][14]. Аднак трэнэр клюбу «Таронта Варсыці Блюз» Кон Смайт пры падтрымцы некалькіх акцыянэраў здолелі захаваць клюб у горадзе. Бікел быў абраны прэзыдэнтам клюбу. Адразу пасьля таго, як Смайт далучыўся да клюбу 14 лютага 1927 году, ён перайменаваў клюб у «Таронта Мэйпл Ліфс», адсылаючы да нацыянальнага сымбалю Канады[15]. Свой выбар ён тлумачыў сваім вайсковым досьведам за час Першай сусьветнай вайны. Кляновае лісьце для яго было «знакам мужнасьці» і напамінам пра дом. У дадатак Смайт такім чынам жадаў ушанаваць шматлікіх канадзкіх жаўнераў, якая насілі такі знак на фронце[16][17]. Клюбныя колеры зноў зьмяніліся, і цяпер імі сталіся сіні і белы[18].

Склад рэдагаваць

Паводле стану на 4 лютага 2024 году

Брамнікі
31   Мартын Джонз 10.01.1990 35   Ільля Самсонаў 22.02.1997
60   Джозэф Ўол 12.07.1998
Абаронцы
2   Сымон Бэнуа 19.09.1998 3   Юн Клінгбэрг 14.08.1992
8   Джэйк Мазін 21.02.1989 22   Джэйк Макэйб 12.10.1993
25   Конар Тымінз 18.09.1998 37   Тымаці Лільегрэн 30.04.1999
44   Морган Райлі 09.03.1994 55   Марк Джардана 03.10.1983
78   Ты Джэй Бродзі 07.06.1990 85   Вільям Лягесан 22.02.1996
Нападнікі
11   Макс Домі 02.03.1995 16   Мітчэл Марнэр 05.05.1997
18   Ноа Грэгар 28.07.1998 19   Кале Ярнкрук 25.09.1991
23   Мэт’ю Ніс 17.10.2002 29   Понтус Гольмбэрг 09.03.1999
34   Астан Мэт’юз 17.09.1997 59   Тайлер Бэртуццы 24.02.1995
64   Давід Кампф 12.01.1995 74   Бобі Макмэн 15.06.1996
75   Раян Рывэз 20.01.1987 88   Вільям Нюляндэр 01.05.1996
89   Нікалас Робэртсан 11.09.2001 91   Джон Таварэс 20.09.1990

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Shea & Wilson 2016. С. 7.
  2. ^ Holzman & Nieforth 2002. С. 159.
  3. ^ Hunter, Douglas (1997). «Champions: The Illustrated History of Hockey’s Greatest Dynasties». Chicago: Triumph Books. — С. 18—19. — ISBN 1-57243-213-6.
  4. ^ Holzman & Nieforth 2002. С. 193.
  5. ^ Morrison, John; McLatchy, Doug (1996). «The Toronto Blue Shirts a.k.a. The Torontos, the NHL's First Stanley Cup Champions 1917–1918». Hockey Information Service. — ISBN 1-894014-00-6.
  6. ^ «How one cantankerous man inspired the creation of the NHL». TVO.
  7. ^ Shea & Wilson 2016. С. 13—14.
  8. ^ Shea & Wilson 2016. С. 10.
  9. ^ Holzman & Nieforth 2002. С. 197.
  10. ^ Holzman & Nieforth 2002. С. 199.
  11. ^ Shea & Wilson 2016. С. 15—16.
  12. ^ Shea & Wilson 2016. С. 20.
  13. ^ «History — 1920s». NHL.
  14. ^ Shea & Wilson 2016. С. 30—31.
  15. ^ Shea & Wilson 2016. С. 33.
  16. ^ Proteau, Adam (19.02.2016). «Deep Ties Between the Maple Leafs and Canadian Armed Forces». NHL.
  17. ^ Smythe, Thomas Stafford; Shea, Kevin (2000). «Centre Ice: The Smythe Family, the Gardens and the Toronto Maple Leafs Hockey Club». Fenn Publishing. — С. 36. — ISBN 1-55168-250-8.
  18. ^ Shea & Wilson 2016. С. 35.

Літаратура рэдагаваць

  • Holzman, Morey; Nieforth, Joseph Deceptions and Doublecross: How the NHL Conquered Hockey. — Dundurn Press, 2002. — ISBN 1-55002-413-2
  • Shea, Kevin; Wilson, Jason The Toronto Maple Leafs Hockey Club: The Official Centennial Publication. — McClelland & Stewart, 2016. — ISBN 978-0-7710-7929-0

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць