Тампа Бэй Лайтнінг

хакейны клюб ЗША

Тампа Бэй Лайтнінг (па-ангельску: Tampa Bay Lightning) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб знаходзіцца ў горадзе Тампа, штат Флорыда, ЗША. «Лайтнінг» тройчы здабываў Кубка Стэнлі, апошні зь якім скарыўся клюбу ў 2021 годзе. Наступная спроба здабыць яго ў наступным годзе скончылася няўдачаў, бо тампаўцы ў фінале зьведалі паразу ад «Каларада Эвэланш».

Тампа Бэй Лайтнінг
Дывізіён Атлянтычны
Канфэрэнцыя Усходняя
Краіна ЗША
Горад Тампа, Флорыда
Заснаваны 1992
Стадыён Tampa Bay Times Forum
Колеры сіні, белы і чорны
              
Гісторыя Тампа Бэй Лайтнінг (1992 — цяпер)
Афіцыйны сайт lightning.nhl.com (анг.)

Гісторыя рэдагаваць

 
Першы прэзыдэнт клюбу Філ Эспазыта.

У канцы 1980-х гадоў кіраўніцтва НХЛ абвесьціла аб далейшым пашырэньні. Дзьве суперніцкія групы з рэгіёну Тампа-Бэй вырашылі падаць заяўку на франшызу. Першая з групаў месьцілася ў Сэнт-Пітэрзбэргу і ўлучала будучых уладальнікаў «Караліны Гарыкейнз» Пітэра Карманаса і Джыма Ратэрфорда. Другая група, якая базавалася ў Тампе, ачольвалася колішнімі хакеістамі братамі Філам і Тоні Эспазыта, якія абодва ўключаныя да Залі хакейнай славы. Сям’я Прыцкер, якая была адной з ключавых партнэраў групы Эспазыта, адмовілася ад удзелу за некалькі месяцаў да падачы заяўкі. У выніку сям’я была замененыя кансорцыюмам японскіх прадпрыемстваў на чале з Какусай Грынам. Зважаючы на тое, што група Карманаса і Ратэрфорда здавалася мела больш фінансавых рэсурсаў, яны былі гатовыя заплаціць толькі 29 мільёнаў даляраў у якасьці першапачатковага ўнёска. Група Эспазыта і Какусая магла дазволіць сабе сплаціць адразу 50 мільёнаў даляраў[1]. У выніку група колішніх хакеістаў атрымала франшызу 6 сьнежня 1990 году[2]. Новая каманда атрымала назву «Тампа Бэй Лайтнінг» паколькі рэгіён Тамба-Бэй лічыцца маланкавай сталіцай Паўночнай Амэрыкі.

Філ Эспазыта прызначыў сябе прэзыдэнтам клюбу, а ягоны брат Тоні ачоліў скаўцкі аддзел. Тэры Крысп, які некалі яшчэ хакеістам абараняў колеры «Філадэлфіі Флаерз» ў сярэдзіне 1970-х гадоў, а таксама здабываў з «Калгары Флэймз» у якасьці трэнэра Кубак Стэнлі ў 1989 годзе, быў прызначаны першым галоўным трэнэрам каманды. Эспазыта падцягнуў свайго былога партнэра па «Бостан Бруінз» Ўэйна Кэшмана на пасаду памочніка Крыспа.

Сваю першую гульню «Тампа Бэй Лайтнінг» у НХЛ згуляла 7 кастрычніка 1992 году на маленькай арэне Экспа-Хол у Іст-Лэйк-Орыент-Парк. У гэтай сустрэчы тампаўцы перамаглі «Чыкага Блэкгокс», выйграўшы зь лікам 7:3. Чатыры шайбы закінуў у той гульні Крыс Контас. Дружына трымалася на вяршыні табліцы свайго дывізіёну ажно месяц, дзякуючы шыкоўнаму пачатку сэзону Контаса і добрай гульні Браяна Брэдлі. Аднак, у выніку «Лайтнінг» скончыў сэзон на апошнім месцы, зарабіўшы 53 пункты. На той час гэта быў адзін з найлепшых паказьнікаў камандаў-навакоў у НХЛ. «Маланкі» была перамешчаныя ў Атлянтычны дывізіён Усходняй канфэрэнцыі, а таксама каманда зьмяніла сваю хатнюю арэну, пераехаўшы ў Флорыда-Санкоаст-Дом у Сэнт-Пітэрзбэрг, які быў пераўладкаваны на прыдатнасьць ладжаньня хакейных матчаў[3]. Клюб набыў брамніка Дарэна Пупа, а таксама нападнікаў Пэтра Клімы і Дэні Савара. Пупа значна палепшыў статыстыку ў колькасьці прапушчаных шайбаў, але клюб зноў апынуўся апошнім у сваім дывізіёне.

Склад рэдагаваць

Паводле стану на 4 лютага 2024 году

Брамнікі
31   Юнас Югансан 19.09.1995 88   Андрэй Васілеўскі 25.07.1994
Абаронцы
7   Гайдн Флёры 08.07.1996 43   Дарэн Радыш 28.02.1996
44   Кэлвін дэ Гаан 09.05.1991 48   Нік Пэрбікс 15.06.1998
77   Віктар Гэдман 18.12.1990 78   Эміль Лілебэрг 02.02.2001
81   Эрык Чэрнак 28.05.1997 98   Міхаіл Сергачоў 25.06.1998
Нападнікі
11   Люк Глендэнінг 28.04.1989 12   Алекс Барэ-Буле 21.05.1997
20   Нік Пол 20.03.1995 21   Брэйдэн Пойнт 13.03.1996
23   Майкл Эйсымонт 09.09.1996 38   Брэйдан Гэйгел 27.08.1998
51   Остын Ўотсан 13.01.1992 64   Тайлер Мот 10.03.1995
71   Энтані Сырэльлі 15.07.1997 73   Конар Шэры 08.06.1992
84   Танэр Жано 29.05.1997 86   Мікіта Кучараў 17.06.1993
91   Стывэн Стэмкас 07.02.1990

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Stein, Gil (1997). «Power Plays: An Inside Look at the Big Business of the National Hockey League». — С. 86—92.
  2. ^ «A franchise is born 25 years ago». NHL.
  3. ^ Buckley, Tim (10.10.1993). «Lightning’s spark? It was on the bench». Tampa Bay Times.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць