Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Мінейка.

Тамаш Мінейка (17301834) — грамадзка-палітычны дзяяч ВКЛ. З шляхецкага роду Мінейкаў гербу Газдава, сын Францішка.

Тамаш Мінейка
Род дзейнасьці староста стокліскі, пісар земскі ВКЛ
Дата нараджэньня каля 1740
Дата сьмерці 1834

Староста стокліскі. За раскраданьне дзяржаўнае маёмасьці быў аддадзены пад суд. Пісар земскі ад 1785. Удзельнік Чатырохгадовага Сойму, уваходзіў у Таварыства прыхільнікаў Канстытуцыі 3 траўня. Як віленскі сэнатар браў удзел у галасаваньні па Канстытуцыі 3 траўня 1791. Быў у апазыцыі да Гугі Калантая, які выступаў супраць шляхецкіх вольнасьцяў. Удзельнік паўстаньня Тадэвуша Касьцюшкі 1794. Уваходзіў у Цэнтральную Дэпутацыю Вялікага княства Літоўскага, але не займаў кіраўніцкіх пазыцыяў. У 1795 абраны маршалкам шляхты. У 1808 набыў маёнтак Дубнікі ля Варнянаў.

Быў жанаты з Пжасмыцкай, зь якой меў дзяцей Міхала (каля 1770-?) і Рафала.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць