Тамаш Казімер Сапега

Тамаш Казімер Сапега (1621 — 30 сакавіка 1654, у вайсковым абозе пад Белым Камнем) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Абозны вялікі літоўскі (з 1649).

Тамаш Казімер Сапега
Тамаш Казімер Сапега. З Коданскай галерэі, 1709[1]
Тамаш Казімер Сапега. З Коданскай галерэі, 1709[1]

Герб «Ліс»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1621(1621)
Памёр 30 сакавіка 1654
Пахаваны
Род Сапегі
Бацькі Фрыдэрык Сапега
Эва з Скашэўскіх
Жонка Соф'я з Дарагастайскіх
Дзейнасьць вайсковец

Біяграфія рэдагаваць

З коданскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Фрыдэрыка, падкаморага ўладзімерскага, і Эвы з Скашэўскіх. Меў братоў Яна Фрыдэрыка, Крыштапа Францішка і Аляксандра Казімера.

Навучаўся ў езуіцкім калегіюме ў Любліне, у 1635 годзе запісаўся ў Кракаўскую акадэмію. Пазьней выехаў у Італію па навуку ў Балёньню і Падую. Таксама падарожнічаў Нямеччынай, Францыяй і Ангельшчынай.

У 1648 годзе стаў ротмістрам гусарскай харугвы. Удзельнічаў у бітве пад Піляўцамі. У 1649 годзе знаходзіўся пад Зборавам, атрымаў урад абознага. У 1650 годзе на чале казацкай харугвы браў удзел у бітве пад Берастэчкам, дзе яго двойчы паранілі.

Ажаніўся ў 1647 годзе з Соф’яй (1635—1653), дачкой чашніка Уладзіслава Дарагастайскага. Праз гэты шлюб атрымаў спадчыну згаслага роду Дарагастайскіх (Дарагастаі, Мураваную Ашмянку і іншыя маёнткі). Дзяцей не пакінуў.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008.
  2. ^ а б Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі (белар.)Мінск: Віктар Хурсік, 2017. — С. 93. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6

Літаратура рэдагаваць