Тамара Мушынская

беларуская літаратуразнаўца

Тамара Фёдараўна Мушынская (нар. 29 жніўня 1934, Менск, Беларусь13 кастрычніка 2019, Менск) — беларускі пэдагог, літаратуразнаўца, мэтадыст.

Тамара Мушынская
Дата нараджэньня 29 жніўня 1934(1934-08-29)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 13 кастрычніка 2019(2019-10-13) (85 гадоў)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак літаратуразнаўца

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Скончыла філялагічны факультэт БДУ (1957). У 1957—1991 гадах працавала настаўніцай у школах гораду Менску. У 1981—1983 гг. адначасова зьяўлялася загадчыцай кабінэту расейскай мовы і літаратуры Менскага гарадзкога інстытуту ўдасканальваньня настаўнікаў.

У 1986 годзе абараніла кандыдацкую дысэртацыю па пэдагогіцы па тэме «Формирование личностного отношения старшеклассников к художественному произведению как средство обогащения их идейно-нравственного опыта».

У 1991—1992 гадах — старэйшы навуковы супрацоўнік Навукова-дасьледчага інстытуту пэдагагічнай адукацыі Акадэміі пэдагагічны навук СССР. У 1992—2007 гадах — у Нацыянальным інстытуце адукацыі: навуковы супрацоўнік, старэйшы навуковы супрацоўнік, вядучы навуковы супрацоўнік. Загадчыца лябараторыяй тэорыі і мэтодыкі навучаньня мовам і літаратуры (2004—2007).

Творчасьць рэдагаваць

Аўтар шасьці кніг і звыш 60 артыкулаў па мэтодыцы выкладаньня літаратуры. Суаўтар Канцэпцыі літаратурнай адукацыі. Суаўтар 11 праграм па расейскай літаратуры, 16 падручнікаў для V—XI класаў сярэдняй школы, 10 мэтадычных дапаможнікаў для настаўнікаў літаратуры, 4 хрэстаматыі.

Уласныя кнігі

  • Художественная литература и самореализация личности. — Мн.: Университетское, 1991. — 180 с.
  • Беларуская літаратура 20 — 30 гг. XX ст.: (Дапаможнік для настаўніка беларускай літаратуры). — Мн.: Народная асвета, 1994.
  • Беларуская літаратура 20 — 40 гг. XX ст.: (Дапаможнік для настаўніка беларускай літаратуры). — Мн.: Народная асвета, 2000.
  • Русская литература в вопросах и ответах: 11 класс (серия «Экзамены»): Учебное пособие для выпускников. — Мн.: АВЕРСЭВ, 2001. — 224 с. (2-е выд. Мн., 2002. — 271 с.).
  • Русская литература ХХ века: Учебное пособие для абитуриентов. — Мн.: ООО «Юнипресс», 2003. — 496 с.
  • Художественная литература и самореализация личности. — 2-е выд., перапр. і дапоўн. — Мн.: ИВЦ Минфина, 2008. — 224 с.

Узнагароды рэдагаваць

  • Адзначана прэміямі на Рэспубліканскім конкурсе на лепшы падручнікаў для сярэдняй школы разам з суаўтарамі падручнікаў па рускай літаратуры для V, VI і VIII клясаў (1999).

Асабістае жыцьцё рэдагаваць

Замужам за прафэсарам Міхасём Мушынскім, вырасьцілі дваіх дзяцей.