Таксанамічная катэгорыя

У біялягічнай сыстэматыцы таксанамічная катэгорыя, альбо ранг — узровень у герархічна арганізаванай сыстэме жывых арганізмаў (накшталт клясы, атрада, сямейства). Нягледзячы на шэраг праблемаў, зьвязаных з выкарыстаньнем таксанамічных катэгорыяў, яны працягваюць выкарыстоўвацца, паколькі менавіта на катэгарыяльным прынцыпе заснаваныя правілы ўтварэньня групавых назваў (таксонаў) жывых арганімаў, зафіксаваных у намэнклятурных кодэксах.

Гісторыя рэдагаваць

 
Клясыфікацыйная дыяграма

Канцэпцыя таксанамічных катэгорыяў у сыстэматыцы ўзыходзіць да канца XVII ст., калі зьявіліся першыя сыстэмы з разнайменнымі герархічна супадпарадкаванымі катэгорыямі. Дагэтуль вялася гаворка пра роды: вышэйшыя (лац. genera summa), але не надавалі розных імёнаў родам, разьмешчаным на розных узроўнях герархіі.

Першымі аўтарамі, якія пачалі выкарыстоўваць розныя назвы для супадпарадкаваных групаў розных узроўняў герархіі, былі францускі батанік П’ер Маньёль1689 годзе падзяліў расьліны на сямействы і падпарадкаваныя ім роды), яго вучань Жозэф Пітон дэ Турнэфор1694 годзе ўвёў найбольш складаную для яго пэрыяда герархію з клясаў, сэкцыяў, родаў і відаў) і нямецкі батанік Аўгустус Квірынус Рывінус (у яго сыстэме 1690 году парадкі падзяляліся на роды і віды).

Практыка так званага сыстэматычнага (з выкарыстаньнем разнайменных катэгорыяў) разьмеркаваньня расьлінаў, жывёлаў і мінэралаў замацавалася ў сярэдзіне XVIII ст. дзякуючы высілкам Карла Лінэя і яго паплечнікаў. У сваіх асноўных навуковых працах (найбольшую вядомасьць атрымала Systema naturae) Лінэй падзяліў усе натураліі на тры царствы: жывёлаў, расьлінаў і мінэралаў. Кожнае царства (regnum) падзялялася на клясы (classes), парадкі ці атрады (ordines), роды (genera) і віды (species). Многія віды былі падзеленыя на разнавіднасьці (varietates). За гэтай сыстэмай супадпарадкаваных рангаў замацавалася назва «лінэеўскай герархіі».

Пазьней колькасьць рангаў павялічылася, як за кошт увядзеньня новых асноўных рангаў (зь якіх найбольш істотнымі дабаўленьнямі сталі сямейства, а таксама тып у заалёгіі і аддзел у батаніке), так і за кошт стварэньня сыстэмы вытворных органаў.

Асноўнымі рангамі (анг. principal ranks)[1]) таксонаў зьяўляюцца (ад вышэйшых да ніжэйшых): царства (лац. regnum), тып ці аддзел (лац. divisio, phylum), кляса (лац. classis), атрад ці парадак (лац. ordo), сямейства (лац. familia), род (лац. genus), від (лац. species)[2][1].

Іншыя (другарадныя, неасноўныя) (анг. secondary ranks[3]) таксонаў: трыба (лац. tribus) — ранг паміж сямействам і родам), сэкцыя (лац. sectio) і шэраг (лац. series) — паміж родам і відам, разнавіднасьць (лац. varietas) і форма (лац. forma) — рангі ніжэй віду[3].

Назвы вытворных рангаў утвараюцца ад назваў асноўных шляхам дадатку да іх прыставак над- (super-), пад- (sub-) і інфра- (infra-). Узор герархічнага супадпарадкаваньня асноўнага (выдзелены паўтлустым шрыфтам) і вытворных рангаў:

  • Superclassis (надкляса)
    • Classis (кляса)
      • Subclassis (падкляса)
        • Infraclassis (інфракляса)

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б Венскі кодэкс батанічнай намэнклятуры (2006). Разьдел II. Глава I. Артыкул 3 (анг.)
  2. ^ Майр Э. Принципы зоологической систематики: Пер. с англ. = Ernst Mayr. Principles of Systematic Zoology. — М.: Мир, 1971. — С. 110. — 455 с. — УДК 590
  3. ^ а б Венскі кодэкс батанічнай намэнклятуры (2006). Разьдзел II. Глава I. Артыкул 4 (анг.)

Глядзіце таксама рэдагаваць

Літаратура рэдагаваць

  • Джеффри Ч. Биологическая номенклатура. — М.: Мир, 1980.
  • Клюге Н. Ю. Современная систематика насекомых. Принципы систематики живых организмов и общая система насекомых с классификацией первичнобескрылых и древнекрылых. — СПб.: Изд-во «Лань», 2000.
  • Куприянов А. В. Предыстория биологической систематики: «народная таксономия» и развитие представлений о методе в естественной истории конца XVI — начала XVIII вв. — Санкт-Петербург: Изд-во ЕУСПб, 2005.
  • Hull, D. Science as a Process: An Evolutionary Account of the Social and Conceptual Development of Science (Science & Its Conceptual Foundations S.) University of Chicago Press, 1990. — ISBN 0-226-36051-2