Такела́ў (па-ангельску: Tokelau) — залежная тэрыторыя Новай Зэляндыі, разьмяшчаецца на трох каралавых атолах, якія маюць агульную назву — Выспы Такелаў.

Такелаў
Tokelau
Сьцяг Такелаў Герб Такелаў
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: Tokelau mo te Atua
Месцазнаходжаньне Такелаў
Афіцыйная мова такелаўская, ангельская
Сталіца няма, кожны атол мае
ўласны адміністрацыйны цэнтар
Форма кіраваньня залежная тэрыторыя
Карл III
Дон Хиггинс
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
228-е месца ў сьвеце
10 км²
нязначны
Насельніцтва
 • агульнае (2009)
 • шчыльнасьць
220-е месца ў сьвеце
1416
115/км²
СУП
 • агульны (1993)
 • на душу насельніцтва
227-е месца ў сьвеце
$1,5 млн
$1035
Валюта Новазэляндзкі даляр (NZD)
Дамэн верхняга ўзроўню .tk
Тэлефонны код +690
Мапа Такелаў
Мапа Такелаў

Гісторыя рэдагаваць

Выспы Такелаў былі заселеныя палінэзійцамі, якія рухаліся зь іншых выспаў Акіяніі. У 1889 годзе Вялікабрытанія ўсталявала тут свой пратэктарат, а ў 1916 годзе далучыла выспы да сваёй калёніі Выспы Гілбэрта і Лагуны. У 1925 годзе брытанцы перадалі ўладу над выспамі Новай Зэляндыі. З 1926 да 1948 году Такелаў былі далучаныя да Заходняга Самоа, якое ў той час таксама знаходзілася ў залежнасьці ад Новай Зэляндыі.

Да 1979 году на выспы прэтэндавалі Злучаныя Штаты, якія ў 1925 годзе анэксавалі выспу Сўэйн якая адносіўся да Такелаў. У 1979 годзе паміж ЗША і Новай Зэляндыяй была падпісана дамова, згодна зь якой ЗША прызналі новазэляндзкую ўладу на выспах Такелаў, а Новая Зэляндыя прызнала амэрыканскую ўладу над Сўэйнам. Аднак гэтую дамову не прызнала мясцовая ўлада Такелаў, якія лічыць выспу Сўэйн сваёй тэрыторыяй.

Палітыка рэдагаваць

Фармальна кіраўніком тэрыторыі зьяўляецца брытанская каралева Элізабэта ІІ, ад імя якой непасрэдным кіраўніком тэрыторыі зьяўляецца Дэйвід Пэйтан. Мясцовым прэм’ер-міністрам зьяўляецца Курэса Насаў, які кіруе мясцовай радай, складаючайся з прадстаўнікоў трох выспаў. Заканадаўчая ўлада на выспах належыць аднапалатнаму парлямэнту (45 дэпутатаў), у склад якога выбіраюцца па 15 прадстаўнікоў ад кожнай выспы.

Замежныя зносіны і абарону выспаў забясьпечвае Новая Зэляндыя, а ўсімі ўнутранымі справамі займаюцца мясцовыя ўлады.

Геаграфія рэдагаваць

Такелаў знаходзіцца на групе выспаў — выспы Такелаў, якія складаюцца з трох каралавых атолаў: Атафі, Нукунону і Факаофа. Выспы знаходзяцца паміж Гаваямі і Новай Зэляндыяй. Тут няма ніякіх марскіх партоў і аэрапортаў.

Адміністрацыйны падзел рэдагаваць

Такелаў дзеліцца на тры адміністрацыйныя адзінкі згодна з колькасьцю атолаў. Дынастычнае кіраваньне мясцовымі ўладарамі атолаў было зьліквідаванае ў 1916 годзе брытанцамі, але ў канцы 1980-х гадоў адбылася рэстаўрацыя дынастычнага кіраваньня, толькі цяпер мясцовыя ўладары завуцца Faipule, ці «кіраўнікі ўраду».

Эканоміка рэдагаваць

Такелаў мае вельмі слабую эканоміку. Дэфіцыт бюджэту складае 82%, СУП на аднаго жыхара вагаецца вакол $1000 у год. Эканамічнае жыцьцё тэрыторыі трымаецца на дапамозе Новай Зэляндыі, якая капмэнсуе дэфіцыт бюджэта і зьяўляецца асноўным зьнешнеэканамічным партнэрам Такелаў.

Асноўнымі сельскагаспадарчымі культурамі выспаў зьяўляецца какосавы арэх, копра, хлебнае дрэва, папая і бананы.

Дэмаграфія рэдагаваць

На выспах жыве каля 1,5 тыс. чалавек, у асноўным палінэзійцаў, якія карыстаўцца ангельскай і такелаўскай мовамі. Слабая эканоміка тэрыторыі выклікала працоўную міграцыю, якая кіруецца ў асноўным у бок Новай Зэляндыі. Штогод колькасьць насельніцтва скарачаецца на 0,9%.

Культура рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  •   Такелаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў