Тайхан (па-кітайску: 太行山, taihangshan) — горы ў паўночнакітайскіх правінцыях Шаньсі і Хэбэй.

Тайхан

Горы Тайхан прасьціраюцца ад Хэбэйскай нізьменнасьці на паўночным захадзе да нагор’я Шаньсі на паўднёвым усходзе. Большасць гор мае вышыню ад 1500 да 2000 мэтраў. Галоўная вяршыня Сяовутхай ўздымаецца на 2882 мэтры над узроўнем мора.