Сіпу́рка[1] — рака ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, часткова ў Польшчы. У басэйне Заходняга Бугу.

Рака
Сіпурка
Агульныя зьвесткі
Выток на тэрыторыі Польшчы
Вусьце рака Белая
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Берасьцейская вобласьць
Даўжыня 18 км
Плошча басэйну 258 км²
Нахіл воднай паверхні 1,5 ‰

Пачынаецца на тэрыторыі Польшчы, за 5 км на захад ад яе мяжы зь Беларусьсю. Цячэ па паўночнай частцы Прыбужанскай раўніны. Вусьце за 200 м на поўдзень ад вёскі Стаўповіскі. У вусьці зьліваецца з ракой Палічнай і разам утвараюць раку Белую. Даўжыня 18 км. Рэчышча ў сярэднім і ніжнім цячэньні, на працягу 12 км (ад сажалкі каля аднайменнай вёскі Сіпуркі да вусьця) каналізаванае.

Крыніцы рэдагаваць

Літаратура рэдагаваць

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1. С. 334
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 4: Недалька ― Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — 598 с.. С. 509