Сіняя (прытока Сьвіслачы)

рака ў Беларусі

Сі́няя — рака ў Асіпавіцкім раёне Магілёўскай вобласьці, правы прыток ракі Сьвіслачы (басэйн Дняпра). Даўжыня 23 км. Плошча вадазбору 508 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5‰.

Рака
Сіняя
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Паплавы
Вусьце Сьвіслач
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Магілёўская вобласьць
Даўжыня 23 км
Плошча басэйну 508 км²
Нахіл воднай паверхні 0,5 ‰

Асноўныя прытокі: Пратасевіцкі канал (левы), Млынка і Каранскі канал (правыя). На рацэ места Асіпавічы.

Пачынаецца за 3 км на захад ад вёскі Паплавы, вусьце за 2,8 км на паўночны ўсход ад вёскі Цяплухі. Мае каналізаванае рэчышча[1].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 334

Літаратура рэдагаваць

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 334