Сінюхавыя

сямейства кветкавых расьлінаў

Сінюхавыя (Polemoniaceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае каля 26 родаў і 350 відаў[1]. Расьліны клады Asterids.

Сінюхавыя
Polemonium caeruleum — тыповы від
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты (Eukaryota)
ЦарстваРасьліны (Plantae)
АддзелКветкавыя (Angiosperms)
КлясаДвухдольныя (Eudicots)
АтрадВерасакветныя (Ericales)
СямействаСінюхавыя
Бінамінальная намэнклятура
Polemoniaceae Juss.
ITIS 30896 ·

Апісаньне рэдагаваць

Прадстаўнікі гэтага сямейства — травы (шматгадовыя, рэдка аднагадовыя), рэдка паўхмызьнякі або ліяны. Сьцеблы і лісьце часта з моцным пахам. Лісьце простае або складанае, чарговае або (рэдка) супратыўнае, суцэльнае або дольчатае або зубчастае, прылісткі адсутнічаюць. Кветкі ў суквецьці або (рэдка) адзіночныя, маюць (4)5 частак. Плод — каробачка. Насеньне ад аднаго да многіх на каробачку, круглявае, яйкападобнае або вераценападобнае, часам крылатае, часта ліпучае калі мокрае[2][3].

Арэал рэдагаваць

Распаўсюджваньне: у Эўразіі, Паўночнай Амэрыцы (большасьць відаў) і Паўднёвай Амэрыцы[2][3][4].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Christenhusz, M. J. M.; Byng, J. W. The number of known plants species in the world and its annual increase // Phytotaxa. — 2016. — Т. 261. — № 3. — С. 201–217.  (анг.)
  2. ^ а б Stevens, P.F. Angiosperm Phylogeny Website Праверана 10.07.2020 г.  (анг.)
  3. ^ а б Flora of China. efloras.org. Праверана 10.07.2020 г.  (анг.)
  4. ^ Kew Science Plants of the World Online Праверана 10.07.2020 г.  (анг.)