Сіндзі Кагава

японскі футбаліст

Сі́ндзі Каґа́ва (па-японску: 香川 真司; нарадзіўся 17 сакавіка 1989 году, Кобэ, Японія) — японскі футбаліст, паўабаронца клюбу «Сэрэза Осака» і нацыянальнай зборнай Японіі. Пераможца Кубка Азіі 2011 году.

Сіндзі Каґава
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 17 сакавіка 1989(1989-03-17)[1][2] (35 гадоў)
Рост 175 см
Вага 68 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Сэрэза Осака
Нумар 8
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2006—2010
2010—2012
2012—2014
2014—2019
2019
2019—2020
2021—2022
2022—2023
2023—
Сэрэза Осака
Барусія Дортмунд
Манчэстэр Юнайтэд
Барусія Дортмунд
Бэшыкташ (арэнда)
Сарагоса
ПАОК
Сынт-Тройдэн
Сэрэза Осака
125 (55)
49 (21)
38 (6)
99 (20)
14 (4)
33 (4)
6 (0)
18 (2)
34 (2)
Зборныя
2008— Японія 97 (31)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
3 сьнежня 2023.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
26 сакавіка 2019.

Кар’ера рэдагаваць

Клюбная рэдагаваць

У 12 гадоў Сіндзі быў запрошаны ў акадэмію Міягі, адкуль у 16 гадоў перайшоў у клюб «Сэрэза Осака». Стаў першым японскім футбалістам, якія падпісаў прафэсійны кантракт да заканчэньня школы. У 2010 годзе дэбютаваў у Джэй-лізе, згуляўшы 11 матчаў і забіўшы 7 мячоў.

Выдатны старт у «Сэрэса Осака» ўмацаваў пазыцыю дортмундзкай «Барусіі» ў тым, што Сіндзі зможа ўзмацніць клюб. 1 ліпеня 2010 году стала вядома, што клюбы дамовіліся паміж сабой на трансфэр. 12 ліпеня Сіндзі падпісаў кантракт з дортмундцамі тэрмінам на тры гады[3]. У гульнях за нямецкі клюб стаўся адным зь лідэраў каманды.

5 чэрвеня 2012 году было абвешчана аб пераходзе Кагавы ў ангельскі клюб «Манчэстэр Юнайтэд»[4]. 22 чэрвеня футбаліст прайшоў мэдычнае абсьледаваньне ў Манчэстэры, атрымаў дазвол на працу й падпісаў з клюбам чатырохгадовы кантракт[5]. 20 жніўня дэбютаваў за «Манчэстэр Юнайтэд» у матчы супраць «Эвэртана»[6].

Улетку 2014 году вярнуўся ў Нямеччыну, бо ў «Манчэстэр Юнайтэд» гэтак ня здолеў замацавацца.

Міжнародная рэдагаваць

24 траўня 2008 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Японіі таварыскім матчам супраць зборнай Кот-д’Івуару, які завяршыўся перамогай японцаў зь лікам 1:0.

Дасягненьні рэдагаваць

«Барусія»:

«Манчэстэр Юнайтэд»:

ПАОК:

Японія:

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць