Сідаравічы (Магілёўская вобласьць)

вёска ў Сідаравіцкім сельсавеце Магілёўскага раёну Магілёўскай вобласьці Беларусі

Сі́даравічы[1] — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласьці, каля аўтадарогі МагілёўГомель. Цэнтар сельсавету й калгасу. За 24 км на поўдзень ад Магілёва. Насельніцтва на 2010 год — 419 чал. У вёсцы 2 дрэваапрацоўчыя цэхі, сярэдняя школа, клюб, бібліятэка, амбуляторыя, аддзяленьне сувязі.

Сідаравічы
трансьліт. Sidaravičy
Сідаравічы
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Магілёўскі
Сельсавет: Сідаравіцкі
Насельніцтва: 419 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 222
Паштовы індэкс: 213119
СААТА: 7244852031
Нумарны знак: 6
Геаграфічныя каардынаты: 53°40′55.7020497648″ пн. ш. 30°23′0.5071325496″ у. д. / 53.68213945827° пн. ш. 30.38347420349° у. д. / 53.68213945827; 30.38347420349Каардынаты: 53°40′55.7020497648″ пн. ш. 30°23′0.5071325496″ у. д. / 53.68213945827° пн. ш. 30.38347420349° у. д. / 53.68213945827; 30.38347420349
Сідаравічы на мапе Беларусі ±
Сідаравічы
Сідаравічы
Сідаравічы
Сідаравічы
Сідаравічы
Сідаравічы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя рэдагаваць

У часы ВКЛ вёска ўваходзіла ў склад Быхаўскага староства, была ўладаньнем Сапегаў. У 1740 годзе сяляне вёскі аб’ядналіся зь сялянамі навакольных вёсак, стварылі ўзброены атрад (200 чалавек) і выступілі супраць М. Сапегі. Узначалілі выступленьне сялян В. Ярашэнка, Г. Бушня, М. Козел і В. Гетман. На заглушэньне хваляваньняў з Быхаўскага гарнізона 27 красавіка 1740 году пасланы вайсковы аддзел на чале з намесьнікам Д. Стахоўскім. Каля Сідаравічаў сяляне зрабілі засаду, атакавалі карнікаў і разьбілі іх. У траўні 1740 году выступленьне было задушанае, удзельнікі жорстка пакараныя.

За Расейскай імпэрыяй у складзе Быхаўскага павету. У 1861—1865 гадах у вёсцы была збудаваная царква (зруйнаваная), прыкладна ў той самы час паштовая станцыя XIX стагодзьдзя. За савецкім часам — брацкая магіла савецкіх жаўнераў, помнікі савецкім жаўнерам і землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

Насельніцтва рэдагаваць

  • 2010 год — 419 жыхароў
  • 2001 год — 554 жыхары, 215 двароў
  • 1999 год — 562 жыхары

Асобы рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 259

Літаратура рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Сідаравічы (Магілёўская вобласьць)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў