Сястра Тона — партрэт жанчыны альбанскага мастака Ко́ла Ідрамэно, намаляваны ў 1883 годзе. Карціна зьяўляецца часткай калекцыі Нацыянальнай галерэі мастацтваў Альбаніі[1][2]. Яе называюць «альбанскай Мона Лізай».

Сястра Тона
Альбанская Мона Ліза
па-альбанску: Motra Tone: '
Мастак Кола Ідрамэно
Год 1883
Тып алей
Памеры 70 см × 65 см
Месцазнаходжаньне Нацыянальная мастацкая галерэя Альбаніі, Тырана

На партрэце адлюстравана сястра мастака Тона. Карціна стала адным з найвялікшых дасягненьняў мастака[3], і лічыцца першым псыхалягічным партрэтам альбанскага мастацтва часоў нацыянальнага Адраджэньня. Мадэль апранутая ў традыцыйныя для скутарской дзяўчыны касьцюм, як падкрэсьлівае яе сарамлівасьць і духоўную чысьціню.

Крыніцы рэдагаваць