Сярэднявечны тэатар „Шальмоўскі тэатр ДыГрыза“

беларуская акторская трупа


Агульная інфармацыя рэдагаваць

 
DiGrease's Buffoon Theatre - Acrobatic Medieval Show - "Шальмоўскі тэатар ДыГрыза" - Акрабатычнае сярэдневечнае шоу, Беларусь, Мінск, Музей ландшафтнае архітэктуры "Строчыцы"

Сярэдневечны тэатар "Шальмоўскі тэатар ДыГрыза" (па-ангельску: Medieval Theater "DiGrease's Buffoon Theatre") — беларуская тэатральная трупа з цэнтральнай пляцоўкай ў Мінску, Беларусь. Займалася рэканструкцыяй сярэдневечнае карнавальнае культуры Беларусі (вандроўны тэатар-цырк дашэксьпіраўскае эпохі) і прамоцыяй Беларускай архаічнай культуры ў Эўропе. Актыўная гастрольная дзейнасць рэгіструецца ў 2005 - 2016 гадах. Галоўны Рэжысёр Аляксей "Бекар" Бурносенка (Мінск). Акрамя шоу-бізнэса, арганізацыя існавала таксама ў якасьці адукацыйнай НДА (Не-Дзяржаўнае Арганізацыі, альбо NGO). Ў гэтым кшталце займалася культурніцкай і артыстычнай адукацыяй моладзі і дарослых, міжнароднымі культурніцкімі абменамі. Трупа была заснавальнікам руху сярэдневечных вулічных тэатраў Беларусі, адкрывала першы "Менскі форум вулічных тэатраў", сябры групы кансультавалі музычны гурт "Стары Ольса" ў галіне старажытных і фальклорных танцаў і былі заснавальнікамі вандроўнага тэатрыка "Яварына". Гастрольная геаграфія цягнецца ад поўначы Нарвегіі да поўначы Італіі, і ад Дубліна (Ірландыя) да Яраслаўля (Расея).

Рэпэртуар тэатру рэдагаваць

Вагневы тэатр і шоу-балет - Драматычныя сцэнічныя перфомансы, галоўнае часткай дэкарацый ў якіх выступае жывы вагонь. Глядзі ніжэй "Найбуйнейшыя Праекты". Таксама "шоу-балет" - харэаграфічныя перфомансы з вагнем, упрыгожаныя акрабатыкай і пантамімай. Прызначаныя для аздабленьня сьвятаў, вясельляў ды фестываляў. Былі зробленыя ў трох асноўных жанрах - "Драйв" (прэзэнтаваўся на байк-фэстах, звычайных Сьвятах Горада ці фестывалях без жанравае спецыфікі), "Фолк" (прэзентаваўся на імпрэзах, прысьвечаных фальклору ці вікінгаўскае тэматыцы) і "Медываль" (прэзентаваўся на шматлікіх сярэдневечных і рыцарскіх фестывалях вакол Эўропы, ў тым ліку ў Беларусі)

Сярэдневечны балаган - Рэканструкцыя і стылізацыя вулічнага тэатру эпохі перад Шэкспірам. Была зьмяшаная з цыркавым жанрам. Прэзентаваліся фарсы (кароткія камедыйныя спектаклі з маралізатарскае думкай), экзампла, інтэрактыўныя забаўляльныя імправізацыі з аудыторыей, а таксама цыркавыя жанры "балагану" - акрабатыка, музыка (валынка ў выкананьні Аляксея Бурнасенка), жангляваньне, маніпуляваньне інструментамі, танцы сцэнічныя і навучаньне танцам аудыторыі, шчудла, маніпуляваньне хлыстом (бічом), факірскае майстэрства.

Архаічны фальклор - Рэканструкцыя архаічнае забаўляльнае культуры - ў большасьці аутэнтычныя народныя танцы і гульні розных рэгіенаў, у асноўным Беларусі і Скандынавіі. Аздабляліся жывой музыкай ў выкананьні валынкі і барабанаў. Для папаўненьня рэпертуару беларускіх танцаў асноўны склад трупы рабіў этнаграфічныя экспедыцыі, напр. ў Расонскі раен ў 2012 г.

Фентэзі-фолк - Тэматычныя праграмы, дэманструючыя сюжэты з сучаснага фентезі: магічныя ўзаемадзеяньні, гераічныя бойкі, сцэнічная візуальная магія і г.д. Адзін з артыстаў тэатру заснаваў пазьней музычную фолк-фэнтэзі групу "Irdorath"

Рэтра-танцы - сцэнічныя перфомансы, рэканстріруючыя танцавальную культуру 1920-1940 г.: ліндзі-хоп, рок-н-ролл, чарльстан. Рабіліся майстар-клясы, флэшмобы і публічныя выступы.

Асноўны склад трупы рэдагаваць

  •  
    "Шальмоўскі Тэатр ДыГрыза" на Бойке Нацый, г. Эгг-морт, Францыя. "DiGrease's Buffoon Theatre"
    Аляксей "Бекар" Бурносенка
  • Антон Мамутаў
  • Мікіта Карчэўскі
  • Зьміцер Мароз
  • Наста Гаваркова
  • Іван Акашэў
  • Ірына Кузняцова
  • Ганна "Ведзьма" Акашэва
  • Ганна Сенкевіч
  • Ганна Несьцерава-Бурносенка
  • Марыя "Кетры" Дубавец
  • Ўладзімір "Ода" Калач
  • Тацьцяна "Каммі" Карнейка
  • Тацьцяна Цюцюнова
  • Яна (трэба дадаць прозвішча)
  • Вольга (трэба дадаць прозвішча)


Найбуйнейшыя праекты рэдагаваць

  •  
    Вагневы плэнер сярэдневечнага тэатру "Шальмоўскі Тэатр ДыГрыза" ў Мінску, Беларусь - DiGrease's Buffoon Theatre: Fire-show, fire performance of Medieval Thetare in Minsk, Belarus
    2006 - Вагнёвы драматычны шоу-балет "Вяртаньне блуднага сына", прэзентаваны на тэатральным фестывалі "Выявы, маляваныя агнем", г. Гданьск, Польшча.
  • 2007 - Вагнёвы драматычны спектакль "Шабаш", тэатральная пастаноўка ў жанры "Вагневы шоу-балет" на падставе аповесьці "Вій" ад Н.В. Гогаля.
  • 2009 - Вагнёвы драматычны спектакль "Алхімік", тэатральная пастаноўка ў жанры "Вагневы шоу-балет" на падставе верша В. Гёте "Лясны Князь"
  • 2010-2013 - ДВД-Відэашкола "Энцыклапедыя Традыцыйных Танцаў Беларусі" ў 2х тамах. [1]
  • 2012 - Выпуск на CD сольнага альбома варганнай музыкі "Варган" ў выкананьні Аляксея "Бекара" Бурнасенка.
  • 2012 - Культурніцкі праект рэспубліканскага памеру "Тыдзень Дударскай Музыкі ў Беларусі" - пры падтрымцы Праграмы Малых Грантаў Амбасады ЗША ў Беларусі [2]
  • 2020 - Міжнародны поўны чатырохмесячны курс па практыках працы з моладзю "Chance to update" - практычныя зьвесткі пра адукацыную дзейнасць, лідэрства, міжнародную праграму ERASMUS+, праектны мэнеджмент.
 
DiGrease's Buffoon Theatre - Archaic Folk Show - "Шальмоўскі тэатар ДыГрыза" - Архаічны Фальклор.

Дзейнасьць у якасьці НДА рэдагаваць

Дзейнасць сябраў трупы ў якасьці актывістаў НДА пачынаецца ў 2001 годзе з першага міжнароднага абмена ў Швецыі, ў якім брало ўдзел кіраўніцтва трупы. З 2003 года пачынаецца супрацоўніцтва арганізацыі з НДА "Новыя Твары" (Мінск). Ў 2008 Аляксей Бурнасенка як прадстаўнік "Шальмоўскага Тэатра ДыГрыза" удзельнічае ў прафесыйным абмене Community Connections 2008 - "Preservation Culture" у Чыкага, Ілінойс, ЗША.

Паміж 2010 і 2020 кіраўніцтва арганізацыі праводзіць некалькі дзесяткаў міжнародных трэнінг-курсаў, прафесыйных абменаў, семінараў у розных краінах Эўропы і сьвету.

Апошні праект - 2020 - Міжнародны поўны чатырохмесячны курс па практыках працы з моладзю "Chance to update" - практычныя зьвесткі пра адукацыную дзейнасць, лідэрства, міжнародную праграму ERASMUS+, праектны мэнеджмент.

Сьпіс гастроляў трупы рэдагаваць

2005 рэдагаваць

  • Першыя публічныя выступ трупы пад назвай “Шальмоўскі тэатар ДыГрыза” ў складзе Аляксея "Бекара" Бурнасенка і Аннушкі на ролевай гульне “Новыя баллады старой Англіі” (непадалеку ад г. Твер, Расійская Федэрацыя),
  • Выступы і майстар-клясы па беларускіх традыцыйных танцах на Юбілейным Канцэрце Гурта Старадаўняга Танца “Ballare” (Рыга, Латвія),
  • Удзел у майстар-клясах прафессійнага ўзроўню па Эурапейскім танцах эпохі Барока, харэаграфіі і інтэрпрэтацыі даўняга танца. Выкладчык - Дыана Скрайвенер (Велікабрытанія),(Масква, Расійская Федэрацыя),
  • Аляксей "Бекар" Бурнасенка і Ганна Несьцерава-Бурнасенка кансультуюць ў галіне Сярэдневечных і Рэнесансных танцаў гурт "Стары Ольса" (Беларусь) і Сярэдневечны Тэатрык "Яварына";

2006 рэдагаваць

  • Міжнародны рыцарскі турнір у г.Аполе (Польшча, Аполе), выступы Сярэдневечнага тэатру
  • Міжнародны танцавальны летнік (Латвія), ў якасьці экспертаў па этнаграфіі Беларускіх танцаў
  • Міжнародны штогадовы фестываль “Вікінгская ярмарка” (Нідэрланды, Эйндховен) - першыя гастролі Тэатру ў Заходняй Эўропе
  • Лошыцкі фэст (Беларусь, Мінск), выступы сярэдневечнага тэатру
  • Здымкі дакументальнага фільма “Лошыцкі фэст” (рэж. А.Палупанаў)
  • Конкурс студэнцкіх тэатраў “Арт-вакацыі” (Беларусь, Мінск)
  • Канцэрт “Гуслі. Адраджэнне традыцыі” (Беларусь, Мінск), выступы сярэдневечнага тэатру
  • Музычны выступ у праграме канцэрта “Старажытная Зямля” (Мінск, Беларусь)
  • Выступы і майстар-клясы па традыцыйных танцах Беларусі, Брэтані і Ірландыі на Фестывалі Танца на базе Клюба Гістарычнай Рэканструкцыі “Срібний Вовк”, (г. Львоў, Украіна)
  • Удзел трупы ў Фестывале Даўняга Танца “Anno Domini 2006” (г. Санкт-Пецербург, Расійская Федэрацыя)
  • Удзел тэатру ў конкурсе маладых выканаўцаў на дудзе ў рамках Фестываля “Лошыцкі Фэст – 2006”(Мінск, Беларусь)
  • Выступ на Фестывале агневых тэатраў “Obrazy Ogniem Malowane” на базе MKT “Plama” (г. Гданьск, Польшча), што стала першым выключна агневым выступам тэатру ў Эўропе
  • Выступ і майстар-клясы па традыцыйных танцах Беларусі ў якасьці экспертаў-этнографаў на вечары, прысьвечаным творцасьці музычнага ансамбля “Ilgi” на базе Рыскага Цэнтра Традыцыйнай Культуры (г. Рыга, Латвія),<br /> удзел трупы ў навагоднім вечары Ліцэя Беларускага Дзяржаўнага Універсітэта (Мінск, Беларусь)
 
Medieval theatre "DiGrease's Buffoon Theatre" - Renaissance Dance Performance in Parnu, Estonia. Staged by A. Burnosenka and A. Nestserava-Burnosenka

2007 рэдагаваць

  • Міжнародны фестываль “Вікінгская ярмарка” (Нідэрланды, Эйндховен),
  • Масленіца ў Строчыцах (Беларусь, Мінск),
  • Народная вечарына на журфаку БДУ (Беларусь, Мінск),
  • Канцэрт "Галасы стагоддзяў" (Беларусь, Мінск),
  • Baltic dance night (Латвія, Рыга),
  • Міжнародны рыцарскі турнір у г.Багухвала (Польшча, Багухвала),
  • Міжнародны рыцарскі турнір у г.Бычына (Польшча, Бычына),
  • Міжнародны танцавальны летнік (Латвія, Друв'ена),
  • Міжнародны рыцарскі турнір у г.Ціхова (Польшча, Ціхова),
  • Фестываль сярэднявечнай культуры ў г.Есенік (Чэхія, Есенік),
  • удзел і 1-ае месца ў спаборніцтве вогненых тэатраў з сумесным праектам “Шабаш” (г. Бычына, Польшча),
  • Міжнародны рыцарскі турнір у г.Ліда (Беларусь, Ліда),
  • Конкурс калектываў старадаўніх танцаў “У гонар каралевы Боны” (Беларусь, Ліда),
  • Мсціслаўскі фэст (Беларусь, Мсціслаў),
  • Свята раместваў (Беларусь, Браслаў),
  • Здымкі дакументальнага фільма “Старыя інструменты Беларусі" (рэж. Зм.Сасноўскі),
  •  
    Вагнева-Акрабатычны Перфоманс "Шальмоўскага Тэатру ДыГрыза" ў г. Холбаэк, Данія, 2013 год
    удзел у адкрыцьці, выступы і даклады на навукова-краязнаўчай канферэнцыі “Навейшыя археалагічныя дасьледваньні Браслаўшчыны і пытаньні “Жывой археалогіі” (г. Браслаў, Беларусь),
  • выступ на адкрыцьці выставы Народнага Калектыва “Клуб Гістарычнай Рэканструкцыі Варгенторн” па тэме культуры вікінгаў на Беларусі “На шляху ў Візантыю” (г. Віцебск, Беларусь),
  • музычны выступ кіраўніка тэатру на II фэсце дударскай музыкі “Дударскі Фэст - 2007” (Мінск, Беларусь),
  • кіраўнік тэатру займае першае месца ў раенным спаборніцтве педагагічнага майстэрства “Праз Творчасць да Посьпехаў” і становіцца лепшым кіраўніком гуртка Цэнтральнага раена г. Мінска за 2007 год,
  • майстар-клясы па Беларускіх традыцыйных танцах ад кіраўніцтва тэатру ў межах летніка традыцыйных танцаў Польшчы і Беларусі “Warsztaty U Bronkow – 2007” (Польшча),
  • Фестываль Сярэдневечнай Культуры “Бярэзань 2007” (г. Бярэзань, Беларусь),
  • удзел і 1-ае месца у другой ступені спаборніцтва па Агнявым Перфомансам з сумесным праектам “Шабаш” (г. Бычына, Польшча),
  • удзел трупы ў Фестывалі Гістарычнай Рэканструкцыі “Dole 2007” на базе музея “Даўгава” (каля г. Рыга, Латвія)


2008 рэдагаваць

  • Вечарына народных танцаў (Беларусь, Мінск),
  • Сьвяткаваньне 750-годьдзя горада Зэльва, Беларусь;
  • Сярэдневечная пляцоўка Ягелонскага кірмашу ў г. Вроцлаў (Польша);
  • Францішканскі Кірмаш на гарацкой плошчы ў г. Познані (Польшча),
  • Міжнародны фестываль сярэднявечнай культуры ў г. Аполе (Польшча),
  • Фестываль вікінгаў і славян у г. Волін (Польшча),
  • Міжнародны фестываль сярэднявечнай культуры ў г. Рын (Польшча),
  • Міжнародны танцавальны летнік (Латвія, Брукна),
  • Удзел кіраўніка тэатру ў Міжнароднай праграме абмена “Захаваньне культурнай спадчыны”, Community Connections: Preservation Culture (Chicago, IL, USA)
  • Міжнародны фестываль сярэднявечнай культуры ў г. Руды Рацібожскія (Польшча),
  • Міжнародны фестываль сярэднявечнай культуры ў г. Бычына (Польшча),
  • Міжнародная акцыя “Ноч музеяў 2008” у Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі (Беларусь, Мінск),
  • Міжнародны фестываль “Вікінгская ярмарка” (Нідэрланды, Эйндховен),
  • Міжнародны фестываль моладзевай культуры (Германія, Берлін),
  • Міжнародны рыцарскі турнір у г. Бычына (Польшча, Бычына),
  • удзел у Тыдні Беларускай Нацыянальнай Культуры “Галасы Стагодьдзяў” на базе Дзіцячай Музычнай Школы № 19 (г. Мінск, Беларусь),
  • Дзень Святога Патрыка ў клубе “Гвоздь” (Беларусь, Мінск),
  • Дзень культуры Уэльса ў амбасадзе Велікабрытаніі (Беларусь, Мінск).
     
    Сярэдневечны тэатар "Шальмоўскі тэатар ДыГрыза" ў Эггенбурге, Аўстрыя. "DiGrease's BuffoonTheatre"  in Eggenbourg, Austria - Director - A. Burnosenka - Театра Огня "Плутовской Театр ДиГриза", режиссер А. Бурносенко - гастроли в г. Эггенбург, Австрия.

2009 рэдагаваць

  • Арганізацыя Вечарыны "Снежныя танцы" і музычны выступ на ей
  • Музычна-танцавальны выступ у Дударскім клубе (Мінск, Беларусь).
  • Майстар-клас па беларускіх танцах на этнафэсце "Ад неба на паўметры" (Мінск, Беларусь).
  • Неонавы перфоманс і сярэднявечны выступ на закрыцці Міжнароднага фестываля юнацкага і дзіцячага кіно "Лістападзік".
  • Фаер-шоу на закрыцці байк-сезона ў Ракаве (Беларусь).
  • Удзел у 15 Фестывалі жывой археалогіі ў Біскупіне ў складзе каманды майстроў з Браслава (Польшча)
  • Музычны фестываль (Зэльб, Германія)
  • Удзел у семінары па форум-тэатру (Мінск, Беларусь)
  • Міжнародны рыцарскі турнір пад базылікай св.Ядвігі ў Trzebnicy пад Вроцлавам (Trzebnicа, Польшча)
  • Майстар-класы па беларускіх танцах на Свяце раместваў у Браславе (Браслаў, Беларусь)
  • Міжнародны рыцарскі турнір (Opole, Польшча)
  • XV фестываль славян і вікінгаў (Wolin, Польшча)
  • Майстар-класы па беларускіх танцах і спевах у скансэне Воліна (Wolin, Польшча)
  • Вікінгская ярмарка (Аландскія выспы, Фінляндыя)
  • Фестываль тэатраў пад адкрытым небам (Nyirbator, Венгрыя)
  • Фестываль у гонар 1000-годдзя св.Бруна (Querfurt, Германія)
  • Фестываль культуры славян і вікінгаў (Drohiczyn, Польшча)
  • Дзіцячае свята Юнісэф "Народныя казкі для дзетак" (Мінск, Беларусь)
  • KIEV FIRE FEST'09. Прэзентацыя фаернага спектакля "Алхімік" (Кіеў, Украіна)
  • Гісторыя спачатку. Славяне (Dissen, Германія)
  • Міжнародны рыцарскі турнір. Першае месца ў конкурсе вогненых тэатраў. (Byczyna, Польшча)
  • Міжнародны рыцарскі турнір (Kliczkow, Польшча)
  • Сярэдневечны фестываль у Прага (Чэхія)
  • Сярэднявечная ярмарка (Opole, Польшча)
  • Сярэднявечная праграма і фаерны перфоманс каля Крэўскага замка (Мінск, Беларусь)
  • Сярэднявечная праграма ў кінатэатры "Беларусь" (Мінск, Беларусь)
  • Парад Святога Патрыка (Мінск, Беларусь)
  • Удзел у ірландскай вечарыне ў рэстаране "Агат" (Мінск, Беларусь)
  • Вечарына народных танцаў "Лютыя танцы" (Беларусь, Мінск)
  • Удзел у сэмінары-трэнінгу па Форум-тэатры (Мінск, Беларусь)
 
Сярэдневечны танцавальны перфоманс - Танцы Эпохі Рэнесансу - ў выкананьні Сярэдневечнага Тэатру "Шальмоўскі Тэатр ДыГрыза" з Мінску, Беларусь. Перфоманс ў г. Пярну, Эстонія, 2013

2010 рэдагаваць

  • Канцэрт-прэзентацыя "Легенды Вялікага княства" (Мінск, Беларусь)
  • Дабрачынны канцэрт "Усім па барабану!" в R-clube (Мінск, Беларусь)
  • Танцавальная вечарына "Снежныя танцы 2010"
  • Фэнтэзі-фэст "Сідр і дракон" у г.Мервіль (Францыя)
  • Сярэднявечны музычны фэст (Зэльб, Германія)
  • Гальшанскі фэст (Беларусь). Тэатар "Дэ-Грыза" - гэта мы (:
  • Арганізацыя танцавальнага летніка "Паўночны вецер 2010"
  • Фестываль славян і вікінгаў у Воліне (Польшча)
  • Майстар-класы па беларускіх танцах у скансэне Воліна (Польшча)
  • Фестываль вулічных тэатраў (Ніербатар, Вугоршчына)
  • Вікінскі фестываль у Ландзе (Нарвегія)
  • Вікінская ярмарка ў Ставагеры (Нарвегія)
  • Рыцарскі турнір у Рацібожы (Польшча)
  • Фестываль славян і вікігаў у Драгічыне (Польшча)
  • Фестываль "Вяртанне да славянаў" у Дзісэне (Германія)
  • Сярэднявечны фестываль у Капенгагене (Данія)
  • Сярэднявечная праграма ў Нацыянальным музеі гісторыі і культуры на "Ночы музеяў" (Мінск, Беларусь).
  • Агневы перфоманс на адкрыцці байк-сезона (Ракаў, Беларусь).
  • Майстар-класы па акрабатыцы, пантаміме і фаеру на Маладзевым форуме ў Мінску «Urban Action» (Мінск, Беларусь).
  • Арганізацыя кейлі-вечарыны "Старый Новый Святой Патрик - Old Style St. Patrick's Day" (Мінск, Беларусь).
  • Арганізацыя майстар-класа "Рытуальныя танцы ацтэкаў" (Мінск, Беларусь).
  • Фотасэсія для арт-праекту "Вінтажны цырк" (Мінск, Беларусь).
  • Майстар-класы па фаеру і старадаўнім танцам (Бярэсце, Беларусь).
  • Аніміраванне з "Волшебным кроликом" :) на "Аэромаксе 2010" у БДЭУ (Мінск, Беларусь).
  • Арганізацыя майстар-класа па беларускіх традыцыйных танцах "Майстар-клас" (Мінск, Беларусь).
  • Музычны выступ на адкрыцці выставы "Шляхамі гісторыі" клуба "Варгенторн" (Віцебск, Беларусь)
  • Хадульна-нэонавы пэрфоманс у Палацы спорту.
 
Вагневы перфоманс Сярэдневечнага Тэатру "Шальмоўскі Тэатар ДыГрыза" з Мінску, Беларусь. Перфоманс ў г. Пярну, Эстонія. Рэжысор - Аляксей "Бекар" БУрнасенка.

2011 рэдагаваць

  • Фестываль Ранняга Сярэднявечча каля Ставангера, Нарвегія.
  • Фестываль Славян і Вікінгаў "Волін", Польшча

2012 рэдагаваць

  • Фестываль "Часы і Эпохі" Масква, Расея
  • Фестываль Ранняга Сяржднявечча "Прэйкестолен", Нарвегія
  • Сярэднявечнае Вясельле каля Гулласкрыў, Швецыя
  • Фестываль Славян і Вікінгаў "Волін", Польшча

2013 рэдагаваць

  • Фестываль вікінгаў у Хорсэнсе, Нарвегія
  • Фестываль Славян і Вікінгаў "Волін", Польшча


2014 рэдагаваць

  • Фестываль вікінгаў у Хорсэнсе, Нарвегія
  • Фестываль Славян і Вікінгаў "Волін", Польшча

2015 рэдагаваць

  • Сярэднявечнае вясельле, Мінск, Беларусь
  • Фестываль Славян і Вікінгаў "Волін", Польшча

2019 рэдагаваць

  • Трэнінг па актывізацыі прадпрымальніцтва, Індыя. 22 сакавіка - 7 красавіка
  • Фестываль Славян і Вікінгаў "Волін", Польшча

2020 рэдагаваць

  • Выступ на ўзбярэжжы Віслы, Польшча


Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Прыклад адукацыйнага відэа па архаічных танцах Беларусі: https://www.youtube.com/watch?v=DrYdTE5KbuQ
  2. ^ Артыкул на партале "Тут.бай": https://web.archive.org/web/20200615092723/https://news.tut.by/culture/270646.html - кіраўніком праекта "Тыдзень Дударскай Музыкі ў Беларусі" была Ганна Бурнасенка, артыст і харэограф ШТДГ

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

Відэа: https://www.youtube.com/watch?v=DrYdTE5KbuQ - Адукацыйнае відэа з ДВД-Відэашколы "Энцыклапедыя Традыцыйных Танцаў Беларусі" ў 2х тамах. Традыцыйны танец "Сьвеціць Месяц"

https://www.youtube.com/watch?v=KKnyPHI_pUw - Сюжэт пра "Шальмоўскі тэатар ДыГрыза" на Tut.by TV

https://www.youtube.com/watch?v=-Pkk8jopdGQ - адзіны з першых ТВ-эфіраў з расьпаведам пра тэатар і тэатральную студыю.

https://www.youtube.com/watch?v=jgUV5GPOios - Відэа з рэпетыцыі ШТДГ пры падрыхтоўцы Вагнёвага драматычнага спектакля "Ведзьма"