Сяргей Чэрачань

беларускі палітык

Сярге́й Уладзі́меравіч Чэрачань (нар. 8 траўня 1985, Крычаў, Магілёўская вобласьць, БССР, СССР) — беларускі палітык, старшыня партыі Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада з 2018 году[1].

Сяргей Чэрачань
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 8 траўня 1985(1985-05-08) (38 гадоў)
Партыя:
Адукацыя:

Біяграфія рэдагаваць

Нарадзіўся 8 траўня 1985 году ў горадзе Крычаве Магілёўскай вобласьці БССР. Вырас і вучыўся ў Магілёве, скончыў Магілёўскі дзяржаўны абласны ліцэй № 3. Навучаўся ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце інфарматыкі і радыёэлектронікі па спецыяльнасьці «Шматканальныя сыстэмы тэлекамунікацыяў».

У 2004—2005 гадах быў старшынёй маладзёжнага грамадзянскага аб’яднаньня «Разьвіцьцё». Дырэктар таварыства з абмежаванай адказнасьцю «Інфармацыйны Спэктар». Генэральны дырэктар групы кампаніяў «Дыаяен».

У 2016 годзе быў кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, але ня быў абраны. З 2017 году старшыня Савету Беларускага рэспубліканскага грамадзянскага аб’яднаньня «Дыпляматыя».

Прэзыдэнцкая кампанія 2020 рэдагаваць

Асноўны артыкул: Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 году

12 студзеня 2020 году на паседжаньні Цэнтральнай Рады БСДГ было прынята рашэньне пра вылучэньне кандыдата ў прэзыдэнты. Ім стаў старшыня партыі Сяргей Чэрачань[2].

Крытыка рэдагаваць

Сустаршыня партыі БХД Віталь Рымашэўскі раскрытыкаваў абраньне новага кіраўніцтва БСДГ. Былы сябра Камуністычнай партыі Беларусі Чэрачань, на думку Рымашэўскага, — гэта шлях да ліквідацыі партыі.

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Сяргей Чэрачаньсховішча мультымэдыйных матэрыялаў