Сяргей Чаранкевіч

савецкі й беларускі біяфізык

Сярге́й Чаранке́віч (нарадзіўся 20 ліпеня 1942 году, в. Палянічыцы, Берасьцейская вобласьць) — савецкі й беларускі біяфізык. Акадэмік Нацыянальнае акадэміі навук Беларусі (2009; сябар-карэспандэнт з 2004), доктар навук (1989), прафэсар (1990).

Сяргей Чаранкевіч
Дата нараджэньня 20 ліпеня 1942 (81 год)
Месца нараджэньня в. Палянічыцы, Берасьцейская вобласьць, БССР
Месца вучобы Фізычны факультэт БДУ
Занятак фізык
Навуковая сфэра фізыка, біяфізыка
Месца працы Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт
Навуковая ступень доктар біялягічных навук[d] (1989)
Узнагароды
мэдаль «За працоўныя заслугі»
нагрудны знак «Вынаходнік СССР»
Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Чаранкевіч нарадзіўся ў в. Палянічыцы (Баранавіцкі раён, Берасьцейская вобласьць). У 1959 скончыў Сталовічскую сярэднюю школу і атрымаў на фізычны факультэт БДУ, які скончыў у 1964 годзе на катэдры ядзернае фізыкі і паступіў у асьпірантуру БДУ. У 1969 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю па адмысловасьці «оптыка», працаваў на катэдрах ядзернае фізыкі і біяфізыкі (пасьля яе заснаваньня ў 1973 годзе). Стажываўся ў Ілінойскім тэхналяґічным інстытуце, Пэнсыльванскім унівэрсытэце, Каліфарнійскім унівэрсытэце, Нідэрляндзкім інстытуце раку. З 1980 па 2017 рок узначальваў катэдру біяфізыкі БДУ. У 1989 годзе абараніў доктарскую дысэртацыю па адмысловасьці «біяфізыка». З 2017 року прафэсар катэдры біяфізыкі ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце[1].

Пад кіраўніцтвам Чаранкевіча абаронена 29 кандыдацкіх ды 3 доктарскія дысэртацыі, ён ёсьць аўтарам шэрагу курсаў ды адмыскурсаў, чытаемых на фізычным факультэце БДУ («Фізыка біясыстэмаў», «Біяфізыка вузы», «Фізыка мэмбранных сыстэмаў», «Біяфізыка складаных сыстэмаў» і інш.).

Навуковая дзейнасьць рэдагаваць

Навуковыя работы Чаранкевіча прысьвечаныя вузавай біяфізыцы, вузавай інжынэрыі, Біяінфарматыцы. У 1967 годзе скончыў асьпірантуру. Апісаў люмінэсцэнтныя ўласьцівасьці азотыстых асноваў ды нуклійных кісьляў (1969). У 1969 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю па адмысловасьці «оптыка». Званьне дацэнта атрымаў у 1970 годзе.

Вывучаў паводзіны вузаў у зьменлівых (у тым ліку экстрэмальных) умовах. Абґрунтаваў ідэю пра ўдзел унутрывузавых рэдокс-фактараў у падтрыманьні гамэастаза вузы, сфармуляваў спосаб апісаньня стану вузы пры дапамогі паняцьцяў пра эфэктыўны рэдокс-патэнцыял ды рэдокс-буфэрнае ёмістасьці. Апісаў шэраг зьяваў у вузах крові, імуннай сыстэме, пухлівых вузаў, выявіў сыґнальныя функцыі актыўных формаў кісьляроду, у прыватнасьці ґідраґену пэраксыду. Распрацаваў прынцыпы функцыянаваньня вылічальных сыстэмаў на аснове нэйронных сеткаў, усталяваў новы закон для іх навучаньня. Разьвіў шэраг прыкладных дыяґнастычных мэтадаў ды спосабаў пераверкі эфэктыўнасьці лекаў.

Узнагароды рэдагаваць

Публікацыі рэдагаваць

Чаранкевіч ёсьць аўтарам 48 патэнтаў і больш за 570 навуковых работаў[1], сярод якіх:

Глядзіце таксама рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б Черенкевич Сергей Николаевич. Методичекие материалы физического факультета БГУ.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць