Сяргей Хмара, сапр. Сяргей Сіняк (чэрвень 25 траўня 1905, Казлоўшчына на Дзятлаўшчыне[1] ( па іншым дадзеным у Адэса[2]) — 5 верасьня 1992, Канада) — дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі і беларускай эміграцыі, журналіст, паэт і празаік.

Сяргей Хмара
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 25 траўня 1905(1905-05-25)
Памёр 5 верасьня 1992(1992-09-05) (87 гадоў)
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Працаваў настаўнікам у Заходняй Беларусі ў міжваеннай Польшчы[3]. У 1920-я гады сябра Таварыства беларускай школы ў Радашковічах і Вільні, удзельнік Беларускай сялянска-работніцкай грамады[4]. Арыштоўваўся дэфэнзівай у 1927 і 1939 гадах[3][4]. У 1930 годзе сакратар Беларускага рабоча-сялянскага пасольскага клюбу «Змаганьне» ў Пінску, 1931 годзе — інструктар Галоўнай управы ТБШ у Вільні[4]. У 1937 годзе стварыў на Дзятлаўшчыне нелегальную літаратурную арганізацыю «Маладая ускалось» (пазьней «Баявая ускалось»)[3][4]. Друкаваў вершы ў часопісе «Калосьсе», «Шлях моладзі», у зборніку «Рунь веснаходу» (Вільня, 1928)[4].

Пасьля далучэньня Заходняй Беларусі да БССР з 1940 году супрацоўнік слонімскай раённай газэты «Вольная праца»[4]. У канцы 1940 году арыштаваны органамі НКУС[4].

Падчас 2-й сусьветнай вайны знаходзіўся ў Слоніме, працаваў на мясцовым радыё, быў галоўным рэдактарам у газэце «Слонімскі кур’ер»[4], працаваў у БНС, прымаў удзел у нацыянальным партызанскім руху (беларуская народная партызанка), кіраўнік падпольнай арганізацыі «Беларуская народная грамада»[3]. Удзельнік 2-га Усебеларускага кангрэса ў Менску (1944)[4]. Зь ліпеня 1944 году ў Нямеччыне, дырэктар Беларускага інфармацыйнага бюро ў Бэрліне[4]. У Бэрліне заснаваў палітычную групу «Двупагоня»[3]. Пасьля вайны выдаваў сатырычны часопіс «Маланка» і «Мы з-за Буга» у Гамбургу[3][4].

У 1948[4] або 1949[3] годзе з Гамбургу пераехаў у Таронта (Канада)[3][4], кіраўнік сэктару Рады БНР, рэдактар газэты «Беларускі Эмігрант» (пасьля «Беларускі Голас»)[3], якую рэдагаваў да канца жыцьця[4]. Таксама выдаваў літаратурныя і сатырычныя газэеты «Народны Шлях», «Сыгналы», «Маланка»[3]. У 1950 годзе заснаваў Беларускую царкву ў Таронта, стварыў Беларускае нацыянальнае аб’яднаньне[4]. Быў ініцыятарам стварэньня Канадзкага этнічнага клюбу журналістаў і пісьменьнікаў «Баявая Ускалось»; ад сьнежня 1976 году быў яго першым старшынём[3]. Быў прыхільнікам стварэньня «трэцяй сілы» сярод беларускай эміграцыі[5].

Пахаваны на могілках Ёрк у Таронта.

Глядзіце таксама рэдагаваць

Бібліяграфія рэдагаваць

  • Жураўліным шляхам: Зборнік вершаў. — Вільня, 1939[3];
  • Аб багах Крывіцкіх сказы: Зборнік вершаў. — 2-е выд. — Таронта, 1986[4];
  • Рабінавы хмель. Выбраныя творы. — Мн.: Кнігазбор, 2009. — 212 с.[6].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Паэт з мянушкаю «бунтар», Радыё Рацыя
  2. ^ Хмара С. Кароткія даныя…
  3. ^ а б в г д е ё ж з і к л Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары… Т.2.
  4. ^ а б в г д е ё ж з і к л м н о п Пяткевіч А. М. Хмара Сяргей…
  5. ^ Хмара Сяргей // Юрэвіч Л. Літаратурны рух…
  6. ^ АГ. Выйшла кніга выбраных…

Літаратура рэдагаваць