Сяргей Новік-Пяюн

беларускі паэт, эспэрантыст

Сяргей Новік-Пяюн (сапр. Сяргей Міхайлавіч Новік; 14 жніўня [ст. ст. 27 жніўня] 1906, в. Лявонавічы, Слуцкі павет, Менская губэрня, цяпер Нясьвіскі раён, Менская вобласьць — 26 жніўня 1994, Менск) — беларускі паэт і празаік.

Сяргей Новік-Пяюн
Сяргей Новік-Пяюн у 1939 годзе
Сяргей Новік-Пяюн у 1939 годзе
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Сяргей Міхайлавіч Новік
Псэўданімы Алесь Бярозка, Сяргей Пяюн і інш.
Нарадзіўся 14 жніўня [ст. ст. 27 жніўня] 1906
в. Лявонавічы, Слуцкі павет, Менская губэрня, цяпер Нясьвіскі раён, Менская вобласьць
Памёр 26 жніўня 1994 (88 гадоў)
Менск, Беларусь
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, празаік
Гады творчасьці 1925—1984
Жанр верш, проза
Мова беларуская мова, польская мова, расейская мова і эспэранта
Дэбют верш «Ня бядуй» (у часопісе «Студэнцкая думка» № 4, 1925 г.)
Значныя творы верш «Зорачкі»

Псэўданімы: Алесь Бярозка; С. Каліноўскі; Малады Дзядок; Сяргей Пяюн; С. Стапанчык; Н. Сяргееў; Od naszego morza; Dziecko Pomorza; Gіos Њwiecki; Krasnoludek; Krasnoludek z Borуw Tucholskich; Stary Dziadok; Крыптанімы: Н.; С. Н.; С. П.; N.[a]

Біяграфія рэдагаваць

Нарадзіўся 27 жніўня 1906 году ў вёсцы Лявонавічы Нясьвіскага раёна Менскай вобласьці ў сялянскай сям’і.

У 1918—1924 гадах вучыўся ў Нясьвіскай гімназіі, дзе прымаў удзел у скаўцкім руху; у 1925—1926 гадах на беларускіх настаўніцкіх курсах у Вільні.

У 1925 апублікаваў свой першы верш «Ня бядуй» у часопісе «Студэнцкая думка» (№ 4), пачаў выступаць у віленскіх прагрэсіўных беларускіх газэтах і часопісах з вершамі. У 1926 стварыў у роднай вёсцы хор (з 1963 народны) і тэатар. Арганізаваў гурток ТБШ, беларускую бібліятэку і тайныя школы ў Лявонавічах і навакольлі, за што ў 1926 за культурна-асьветніцкую работу высланы польскімі ўладамі ў Сьвеце над Віслай. Адбыў пяцігадовую ссылку на Памор’і (1926—1931).

У 1927—1931 супрацоўнік віленскага часопісу для дзяцей «Заранка», афармляў часопіс. У Вільні асобнымі выданьнямі выйшлі яго п’есы «Цудоўная ноч» (1927), «Ёлка Дзеда Мароза» (1927), «Прадка над крыжам» (1939), у зборніку «Сцэнічныя творы» (1927) — п’еса «Пакой у наймы».

Пасьля вяртаньня ў родныя мясьціны ў 1931 зноў арыштаваны і высланы пад нагляд паліцыі ў Слонім. Разам з жонкай Людмілай у 1938—1939 выдаваў польскамоўную газэту «Gazeta Słonimska». Чарговы раз арыштаваны польскімі ўладамі ў сакавіку 1939; сядзеў ў турме ў Баранавічах. Быў вызвалены пасьля прыходу Чырвонай Арміі.

У 1939—1940 працаваў у сыстэме народнай адукацыі інспэктарам Слонімскага раённага аддзела народнай асьветы, потым дырэктарам Слонімскага раённага краязнаўчага музэю (1940—1941). У чэрвені 1941 выратаваў экспанаты музэю разам з І. Стаброўскім, схаваўшы іх на ўскраіне горада.

Падтрымліваў сувязі з партызанамі. У 1943 годзе за сувязь з партызанамі арыштаваны СД; адпраўлены ў лягер сьмерці Калдычэва (быў прыгавораны фашысцкімі ўладамі да пакараньня сьмерцю). 4 ліпеня 1944 году падчас расстрэлу групы вязьняў (600 чалавек) паранены, прыкінуўся мёртвым, што і выратавала.

Пасьля вызваленьня Слоніму працаваў дырэктарам Слонімскага гістарычна-краязнаўчага музэю (1944). 14 сьнежня 1944 году арыштаваны органамі НКДБ; 24 сакавіка 1945 году ваенным трыбуналам войск НКУС Баранавіцкай вобласьці асуджаны за «здраду радзіме» на 10 гадоў пазбаўленьня волі і адпраўлены на Калыму. Вызвалены і рэабілітаваны Ваенным трыбуналам Беларускай ваеннай акругі ў пэрыяд з 5 лістапада 1958 да 18 сьнежня 1958 году.

У 1959 годзе вярнуўся ў Беларусь. Жыў у Слоніме, Нясьвіжы; з 1960 году — у Менску. Выступаў у беларускім рэспубліканскім друку. Некаторыя песьні на словы Новік-Пяюна лічацца народнымі, найбольш вядомыя з іх «Зорачкі» і «Над Шчарай» («Слонімскі вальс»). Пісаў на беларускай, рускай, польскай мовах і на эспэранта. Аўтар зборнікаў вершаў «Заўсёды з песьняй» (1984), кніжкі вершаў для дзяцей «Зорачкі ясныя» (1986), «Песьні з-за кратаў» (1993). Напісаў некалькі песень на свае вершы («Зорачкі», «Над Шчарай» і іншыя).

Сябра СП Беларусі з 1984 году. Сябра СП СССР з 1984 году. Асабовая справа Н.-П. № П-5614 з фатаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гарадзенскай вобласьці.

Бібліяграфія рэдагаваць

  • Заўсёды з песняй. Мн., 1984;
  • Зорачкі ясныя: Вершы. Мн., 1986.
  • «Песьні з-за кратаў». Вершы, песьні, паэмы. Мн., 1993.

Заўвагі рэдагаваць

  1. ^ Пэўна ў артыкул Гарэлік Л. М. Новік-Пяюн Сяргей. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. Т. 4. Мінск. 1994. С. 397. закралася памылка і псеўданімы Сяргея Новіка-Пяюна Od naszego morza, Dziecko Pomorza, Głos Świecki — гэта назвы перыядычных выданняў ў Паморскім ваяводстве Польшчы, куды ён дасылаў свае творы пад псеўданімам Krasnoludek ды Krasnoludek z Borów Tucholskich – гл. Саламевіч Я. Слоўнік беларускіх псеўданімаў і крыптанімаў /XVI-XX стст./. Мінск. 1983. С. 149.

Літаратура рэдагаваць

  • Ліс А. Іскры з вогнішча // ЛіМ. 1966, 22 лют.;
  • Пяткевіч А. Сцежкамі роднага краю // Наднёманскія былі. Мн., 1968;
  • Лойка А. Душа рвалася да песень // ЛіМ. 1981, 9 кастр.;
  • Шишигина К. Музы Несвижа. Мн., 1986;|БП, т. 4.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць