Сяргей Кушняроў

беларускі сцэнарыст, рэжысэр

Сярге́й Сярге́евіч Кушняро́ў — сцэнарыст, рэжысэр і мастак. Ён пачынаў сваю кар’еру як мастак мультыплікацыі, які зрабіў унёскі ў многія адзначаныя прызамі фільмы для DreamWorks і для Disney.

Сяргей Кушняроў
Дата нараджэньня 22 чэрвеня 1960 (63 гады)
Месца нараджэньня Рагачоў
Занятак сцэнарыст, рэжысэр, мастак
Гады дзейнасьці з 1983
IMDb ID nm2057712
Сайт kouchnerov.com

Біяграфія рэдагаваць

Нарадзіўся 22 чэрвеня 1960 году ў г. Рагачоў (Беларусь). Скончыў курсы мастакоў-мыльтыплікатараў (1983). Быў у штаце студыі «Укранімафільм». У 1991-м — перайшоў на студыю «Борисфен».

Зрабіў фільмы: «Мы — жанчыны» (1988, навэля «Калода»), «Бязглузды вомбат» (1990), «Мужчына і жанчына на маленькай высьпе» (1992, аўтар сцэнару, рэжысэр, мастак), «Каманда ДІД» (1-шы «Пячора жахаў», 1993, суаўтар сцэнару, мастак; 2-гі — «Бэрла фараона», 1995, мастак) ды іншыя.

З 1992 году жыве ў ЗША, дзе працаваў у такіх буйных анімацыйных кампаніях, як «Disney» ды «Dreamworks»[1].

Кар’ера рэдагаваць

Сяргей Кушняроў пачаў сваю кар’еру ў Кіеве як аніматар, разкадроўнік і рэжысэр на ўкраінскай анімацыйнай студыі пры кінастудыі «Укранімафільм» ў 1983 годзе пасьля сканчэньня двухгадовых курсаў па анімацыі ў групе, выкладчыкамі якой былі Канстанцін Чыкін і Ала Грачова.

У 1992 годзе Сяргей выйграў міжнароднае спаборніцтва, арганізаванае кампаніяй Walt Disney animation studio, і атрымаў прапанову працаваць у Амэрыцы. Пасьля трох гадоў працы на студыі Walt Disney, дзе ён працаваў як аніматар і дызайнэр па пэрсанажах у паўнамэтражным фільме Fantasia 2000, у 1995 годзе Сяргей Кушняроў уліўся ў калектыў студыі Dreamworks Animation як вядучы аніматар і story artist.

Працаваў аніматарам над больш чым 15 анімацыйнымі фільмамі, уключаючы поўнамэтражны анімацыйны фільм «Востраў скарбаў» (рэжысэр Давід Чаркаскі). У якасьці рэжысэра, сцэнарыста Сяргей Кушняроў удзельнічаў у стварэньні трох кароткамэтражных фільмаў «The Log» (1988), «The Hopeless Wombat» (1990) і «Nine and Half Minutes» (1992). Адна з апошніх ягоных працаў — аўтарскі фільм «The Hybrid Union» (2009).

Зрабіў свой унёсак у стварэньне паўнамэтражных стужак, такіх як «Прынц Эгіпту» (вядучы аніматар), «Дарога ў Эльдарада» (вядучы аніматар), «Сінбад: Легенда сямі мораў» (разкадроўнік, вядучы аніматар), «Шрэк 2», «Мадагаскар», «Лясная братва», «Бі Муві: Мядовая змова» і «Мадагаскар 2», а таксама працаваў як story artist на паўнамэтражным фільме «Chicken Run», сумесным праекце студыі DreamWorks і студыі Ніка Парку Aardman[2].

З 2006 па 2010 год працаваў як мэнтар — настаўнік-выкладчык па анімацыі ў амэрыканскай анімацыйнай школе па інтэрнэту Animation Mentor.

Фільмаграфія рэдагаваць

Як рэжысэр рэдагаваць

Бязглузды Вомбат (1991)
Замкнёнае кола. «Кнот» N 310 (1988)
Мы — Жанчыны. Бервяно (1988)

Як аніматар рэдагаваць

The Hybrid Union (2010)
Суседзі з пекла (сэрыял) (2010)
Мадагаскар 2 (2008)
Бі Муві: Мядовая змова (2007)
Лясная братва (2006)
Мадагаскар (2005)
Шрэк 2 (2004)
Сіндбад: Легенда сямі мораў (2003) (старэйшы аніматар)
Сьпірыт — душа прэрый (2002)
Дарога на Эльдарада (2000)
Фантазія-2000 (2000)
Прынц Эгіпту (1998)
Кароль Леў (1994)
Востраў скарбаў. Скарбы капітана Флінта (1988)
Востраў скарбаў (1988)
Востраў скарбаў. Мапа капітана Флінта (1986)
Доктар Айбаліт (1985) (сэрыял) (аніматар — 2 эпізоду)

Як мастак раскадроўкі рэдагаваць

Сіндбад: Легенда сямі мораў (2003)
Bob’s Burgers TV series FOX Animation 2011-13

Як сцэнарыст рэдагаваць

The Hybrid Union (2010)
Уцёкі з куратніка (2000)
Мы — Жанчыны. Бервяно (1988)

Як прадусар рэдагаваць

The Hybrid Union (2010)[3]

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць