Сяргей Жыгалка

беларускі шахматыст

Сярге́й Алякса́ндравіч Жыга́лка (нар. 28 сакавіка 1989, Менск, БССР) — беларускі шахматны гросмайстар. Трохразовы чэмпіён Беларусі, чэмпіён Эўропы і сьвету ў сваёй узроставай катэгорыі.

Сяргей Жыгалка
ІмяСяргей Аляксандравіч Жыгалка
КраінаБеларусь
Нарадзіўся 28 сакавіка 1989 (35 гадоў)
Менск
Званьне
  • гросмайстар (2007)
  • міжнародны майстар (2004)
Рэйтынг ФІДЭ2610 (красавік 2024)
Максымальны рэйтынг2696 (верасень 2011)
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Жыгалка (неадназначнасьць).

Кар’ера рэдагаваць

Сяргей Жыгалка перамагаў на чэмпіянаце Эўропы і чэмпіянаце сьвету да 14 гадоў 2003 року, а таксама на чэмпіянаце Эўропы да 18 гадоў 2006 року.

У 2007 року ўпершыню выступіў на кубку сьвету ФІДЭ, дзе выбыў у першым туры. У 2009 року на тайбрэйку саступіў першае месца моладзевага чэмпіянату сьвету Максіму Ваш’е-Ляграву[1].

Чэмпіён Беларусі 2009, 2012 і 2013 рокаў[2][3].

У 2011 заняў 5-е месца на чэмпіянаце Эўропы і заваяваў права ўдзелу ў кубку сьвету, дзе саступіў у першым коле Антону Філіпаву. У 2011 і 2012 роках перамог на Адкрытым чэмпіянаце Баку[4].

На кубку сьвету-2015 дайшоў да другога кола, дзе саступіў Весяліну Тапалаву. Праз два гады ў першым коле прайграў Юрыю Кузубаву, пазьней стаў чэмпіёнам Эўропы па бліцы ў Катавіцах[5].

Камандныя спаборніцтвы рэдагаваць

Сяргей Жыгалка выступаў за нацыянальную зборную на Алімпіядзе, чэмпіянаце сьвету, Эўропы і дзіцячай Алімпіядзе.

Сям’я рэдагаваць

Мае брата Андрэя, таксама гросмайстра.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Interview with the World Junior Champion 2009 ChessBase Праверана 25 ліпеня 2015 г.
  2. ^ The Week in Chess 898 The Week In Chess. Mark Crowther. Праверана 25 ліпеня 2015 г.
  3. ^ Championship BLR men 2013. FIDE. Праверана 25 ліпеня 2015 г.
  4. ^ Sergei Zhigalko takes another trophy in Baku. Chessdom. Праверана 30 верасьня 2015 г.
  5. ^ Maksim Vavulin and Sergei Zhigalko winners of European Rapid & Blitz Chess Championships Chessdom Праверана 2017-12-27 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць