Сяргей Астравец

беларускі пісьменьнік, журналіст

Сярге́й Астраве́ц, сапр. Сяргей Аляксандравіч Астраўцоў (нар. 11 красавіка 1959 году, Менск) — беларускі пісьменьнік, эсэіст, журналіст.

Сяргей Астравец
Імя пры нараджэньні Сяргей Аляксандравіч Астраўцоў
Дата нараджэньня 11 красавіка 1959(1959-04-11) (64 гады)
Месца нараджэньня
Грамадзянства Беларусь
Месца вучобы
Занятак эсэіст, пісьменьнік, журналіст
Навуковая сфэра літаратура[1] і журналістыка[1]
Месца працы
Узнагароды Прэмія «Гліняны Вялес»

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Бацька — вайсковец, маці — выкладчыца гісторыі і геаграфіі. З бацькамі жыў у НДР у прыгарадах Бэрліна, школу скончыў у Летуве. Служыў два гады ў Савецкім войску. У 1979—1984 гадах навучаўся ў БДУ, атрымаў дыплём журналіста. Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў, Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, Беларускага ПЭН-цэнтру.

З 1984 году жыве ў Горадні.

Творчасьць рэдагаваць

Восем гадоў працаваў у рэдакцыі абласной газэты. У 1992—1993 гадах рэдагаваў тыднёвік «Пагоня», пасьля быў рэгіянальным карэспандэнтам газэт «Свабода», «Навіны», «Наша Свабода». З 1993 году супрацоўнічае з Радыё Свабода.

Зь ліпеня 2007 году рэгулярна вёў літаратурны дзёньнік на сваім блогу «Праз гарадзенскія акуляры», які разьмяшчаўся на інтэрнэт-сайце газэты «Наша Ніва». За тры гады надрукаваў там паўтары сотні эсэ, тэмы: каралеўскі горад Горадня, літаратурная праца, беларускія пытаньні. У 2012 годзе ў электронным выглядзе выйшлі дзьве яго кнігі. «Райскія яблычкі. Апавяданьні з берагоў Нёмана і Гараднічанкі», сярод твораў «Мармур не сьмяецца», «Фабрыка сфінксаў», «Флёт каўчэгаў». Аўтар разважае над лёсам каралёў Стэфана Баторыя і Станіслава Аўгуста Панятоўскага, якія жылі ў Горадні. З 2009 году мае блог на сайце Радыё Свабода, з 2011-га — пад назвай «Дзённік пісьменьніка».

Узнагароды рэдагаваць

  • кніга «Цэнзарскія нажніцы» адзначана прэміяй «Гліняны Вялес».
  • У 2010 годзе атрымаў месячную стыпэндыю для творчай працы ў Балтыйскім цэнтры пісьменьнікаў і перакладчыкаў у Швэцыі ў Вісьбю на востраве Готлянд.

Бібліяграфія рэдагаваць

  • «Янычары» (1993)
  • «Цэнзарскія нажніцы» (2000)
  • «Лісты да хома саветыкуса» (2003)
  • «Кактэйль Молатава» (2006)
  • «Каты Ёзафа Ратцынгера» (2009)
  • «Райскія яблычкі» (2012)
  • «Жалезная заслона з арнамэнтам» (2012)

Крыніцы рэдагаваць

Літаратура рэдагаваць

  • Каты Ёзафа Ратцынгера: апавяданьні, эсэ, зацемкі, рэпартажы з Горадні / Сяргей Астравец. — Вільня, 2009.