Сямё́н Алякса́ндравіч Падо́кшын (8 сакавіка 1931, Гомель2004) — беларускі філёзаф, гісторык, культуроляг. Доктар філязофскіх навук (1987), кандыдат гістарычных навук (1965). Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1984).

Сямён Падокшын
Дата нараджэньня 8 сакавіка 1931(1931-03-08)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 21 сьнежня 2004(2004-12-21) (73 гады)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак філёзаф, гісторык, культуроляг, мэдыявіст
Месца працы
Навуковая ступень доктар філязофскіх навук[d] (1987) і кандыдат гістарычных навук[d] (1965)
Узнагароды
мэдаль Францішка Скарыны
Дзяржаўная прэмія БССР

Скончыў Менскі пэдагагічны інстытут (1953). З 1960 працаваў ў Інстытуце філязофіі і права АН БССР. Кірункі навуковай дзейнасьці: гісторыя філязофскай і грамадзка-палітычнай думкі Беларусі эпохі Адраджэньня і Рэфармацыі, праблемы культуры, тэарэтыка-мэтадалягічныя праблемы станаўленьня нацыянальнай самасьвядомасьці беларускага народу, духоўна-культурнага сынтэзу Ўсходу і Захаду, дзяржаўнага і нацыянальна-культурнага сувэрэнітэту, філязофіі беларускай гісторыі і культуры. У кантэксьце культуры эпохі Адраджэньня вывучаў філязофскую і грамадзка-палітычную думку Беларусі 16-17 ст., вызначаў адмысловыя рысы айчыннага Рэнэсансу і гуманізму.

Працы рэдагаваць

  • 1970 — «Рэфармацыя і грамадская думка Беларусі і Літвы (2-я палова XVI — пачатак XVII ст.»
  • 1974 — «Скарына і Будны: Нарыс філасофскіх поглядаў»
  • 1981 — «Францыск Скарына»
  • 1990 — «Філасофская думка эпохі Адраджэння ў Беларусі: Ад Францыска Скарыны да Сімяона Полацкага»
  • 2000 — «Унія. Дзяржаўнасць. Культура: Філасофска-гістарычны аналіз»
  • 2003 — «Беларуская думка ў кантэксце гісторыі і культуры»
  • 2004 — «Этычная думка і культура Беларусі XVI—XVII ст.»

Крыніцы рэдагаваць

Літаратура рэдагаваць

  • Падокшын Сямён // Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік. Уклад. Дубянецкі Э. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6