Сямён Домаш

беларускі палітычны дзяяч

Сямё́н Мікала́евіч До́маш (2 студзеня 1950, в. Тумашы, Ляхавіцкі раён — 9 студзеня 2019, Горадня)[1] — савецкі і беларускі партыйны і палітычны дзяяч.

Сямён Мікалаевіч Домаш
Старшыня Гарадзенскага абласнога выканаўчага камітэту
1993 — 1994
Прэм’ер-міністар: Вячаслаў Кебіч
Папярэднік: Дзьмітры Арцыменя
Наступнік: Аляксандар Дубко
Старшыня Гарадзенскага гарадзкога выканаўчага камітэту
1991 — 1993
Прэм’ер-міністар: Вячаслаў Кебіч
Папярэднік: пасада заснаваная
Наступнік: Генрых Крупенка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 2 студзеня 1950

Сьцяг БССР, 1937 Тумашы, Ляхавіцкі раён, БССР
Памёр: 9 лютага 2019
Горадня
Партыя: КПБ(б)-КПСС
Бацька: Мікалай Домаш
Адукацыя: БДЭУ

Адукацыя рэдагаваць

Кар’ера рэдагаваць

  • мэханік, галоўны інжынэр, дырэктар Астравецкае аўтабазы № 4 (1969—1977);
  • дырэктар Гарадзенскага аўтакамбінату № 1 (1977—1982);
  • загадчык прамыслова-транспартнага аддзелу Гарадзенскага гаркаму КПБ (1982—1983);
  • другі сакратар Кастрычніцкага райкаму КПБ Горадні (1983—1987);
  • старшыня Лідзкага гарвыканкаму (1987—1990);
  • першы сакратар Кастрычніцкага райкаму КПБ Горадні (1990);

У 1990 годзе абраны старшынём выканкаму Горадні. У 1991—1993 гадах — старшыня выканкаму і гарадзкога Савету дэпутатаў Горадні. У 1993 годзе абраны старшынём Гарадзенскага аблвыканкаму, якім прабыў да 1994 году. Старшыня абласнога Савету дэпутатаў (1994—1996).

Дэпутат і сябар Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня.

З 2000 году — Старшыня Рады Гарадзенскага абласнога грамадзкага аб’яднаньня «Ратуша».

Кандыдат ад апазыцыі на прэзыдэнцкіх выбарах у 2001 годзе. За некалькі дзён да галасаваньня зьняў сваю кандыдатуру на карысьць Уладзімера Ганчарыка.

З 2006 году — генэральны дырэктар рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Гарадзенскае вытворчае гарбарнае аб’яднаньне».

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць