Сямён Гершгорын

Беларускі савецкі матэматык

Сямён Аро́навіч Гершго́рын (24 жніўня [ст. ст. 11 жніўня] 1901, Пружаны, Расейская імпэрыя — 30 траўня 1933, Ленінград, РСФСР) — савецкі матэматык. Працаваў у галіне дастасоўнай матэматыкі; найбольш вядомыя ягоныя працы, што адносяцца да колькаснага і мэханічнага інтэграваньня дыфэрэнцыйных раўнаньняў у частковых вытворных.

Сямён Гершгорын
па-расейску: Семён Аронович Гершгорин
Дата нараджэньня 24 жніўня 1901(1901-08-24)[1]
Месца нараджэньня Пружаны
Дата сьмерці 30 траўня 1933(1933-05-30)[1] (31 год)
Месца сьмерці Ленінград
Месца вучобы Петраградзкі тэхналягічны інстытут
Занятак матэматык
Навуковая сфэра матэматыка
Месца працы Ленінградзкі політэхнічны інстытут

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Нарадзіўся ў Пружанах (цяпер у Берасьцейскай вобласьці Беларусі). Скончыў Петраградзкі тэхналягічны інстытут (1923). Прафэсар (1930). З 1930 року працаваў у Ленінградзкім політэхнічным інстытуце(ru). Займаўся працамі па альгебры, тэорыі функцый, набліжаных і колькасных мэтадах (тэарэма Гершгорына для малых ваганьняў у мэтадах функцыянальнага аналізу), колькасным і мэханічным інтэграваньні дыфэрэнцыйных раўнаньняў з частковымі вытворнымі.

Сканаў ад раптоўнай хваробы ў маладым веку[2].

Дасьледваньні рэдагаваць

У сваёй піянэрскай працы 1929 року[3] С. А. Гершгорын прапанаваў выкарыстоўваць сетку з супраціўленьняў для экспэрымэнтальнага разьвязаньня раўнаньня Ляпляса. Аўтар кругавой тэарэмы па тэорыі матрыцаў.

Сэрыя працаў С. А. Гершгорына спрыяла зьяўленьню новае клясы аналягавых вылічальных машын — электраінтэгратараў сеткавага тыпу, якія надта прадукцыйна ўжываліся ўсутыч да 70-х рокаў XX стагодзьдзя. Сеткавыя электраінтэгратары ўжо ў 30-я рокі дазвалялі дасьледаваць сыстэмы, якія зьмяшчалі больш за мільён ячэек — рэкорд, пераўзыдзены лічбавымі ЭВМ толькі ў 90-х[4][5].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
  2. ^ J J O'Connor and E F Robertson. Semyon Aranovich Gershgorin (анг.). School of Mathematics and Statistics, University of St Andrews, Scotland. Праверана 9 сьнежня 2015 г.
  3. ^ Гершгорин С. А. Об электрических сетках для приближенного решения дифференциального уравнения Лапласа // Журнал прикладной физики. — 1929. — В. 3-4. — Т. 6. — С. 3-29.
  4. ^ А. Д. Смирнов. Модели ЭГДА и сетки сопротивлений // Современные математические машины. — М.: 1959. — С. 17.
  5. ^ С. А. Иванов, Б. В. Сестрорецкий, А. Н. Боголюбов. Метод импедансного аналога электромагнитного пространства для решения начально-краевых задач электродинамики // Вычислительные методы и программирование. — 2008. — Т. 9. — С. 274—304.

Літаратура рэдагаваць

  • Varga, Richard S. Geršgorin and His Circles. — 2004. — 226 с. — (Springer Series in Computational Mathematics). — ISBN 978-3-642-17798-9

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць