Сялец (Бярозаўскі раён)

Сяле́ц[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Башце пры яе ўтоку ў Ясельду. Цэнтар сельсавету Бярозаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 861 чалавек. Знаходзіцца за 12 км ад места і чыгуначнай станцыі Бярозы.

Сялец
лац. Sialec
Касьцёл Сьвятога Аляксея
Касьцёл Сьвятога Аляксея
Дата заснаваньня: 1397
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Бярозаўскі
Сельсавет: Сялецкі
Насельніцтва: 861 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1643
Паштовы індэкс: 225242
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°35′0″ пн. ш. 24°52′0″ у. д. / 52.58333° пн. ш. 24.86667° у. д. / 52.58333; 24.86667Каардынаты: 52°35′0″ пн. ш. 24°52′0″ у. д. / 52.58333° пн. ш. 24.86667° у. д. / 52.58333; 24.86667
Сялец на мапе Беларусі ±
Сялец
Сялец
Сялец
Сялец
Сялец
Сялец
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Сялец — даўняе мястэчка гістарычнай Берасьцейшчыны.

Гісторыя рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае рэдагаваць

Першы пісьмовы ўпамін пра Сялец датуецца 1397 годам. З 1471 году тут дзейнічаў касьцёл.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Сялец увайшоў у склад Берасьцейскага павету Берасьцейскага ваяводзтва.

Пад уладай Расейскай імпэрыі рэдагаваць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Сялец апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Пружанскім павеце. На 1878 год у Сяльцы існавалі валасная ўправа, царква, каталіцкая капліца, юдэйскі малітоўны дом, школа, лякарня. У 1910—1913 гадох у рыма-каталіцкай парафіі ў Сяльцы служыў беларускі каталіцкі сьвятар Францішак Рамейка, які выступаў за шырокае ўжываньне беларускай мовы ў рэлігійным жыцьці беларусаў-католікаў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Сялец занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Сялец абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[2]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Сялец апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Пружанскага павету Палескага ваяводзтва.

У 1939 годзе Сялец увайшоў у склад БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стаў цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 2002 год у вёсцы было 397 двароў. У 2000-я гады Сялец атрымаў афіцыйны статус «аграгарадку».

Насельніцтва рэдагаваць

Дэмаграфія рэдагаваць

  • XIX стагодзьдзе: 1830 год — 468 муж., зь іх шляхты 2, духоўнага стану 2, мяшчанаў-юдэяў 176, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 286, жабракоў 2[3]; 1878 год — 2306 чал. (1126 муж. і 1180 жан.), у тым ліку 932 юдэі[4]
  • XX стагодзьдзе: 1921 год — 997 чал.[5]; 1999 год — 1030 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2002 год — 1023 чал.[6]; 2010 год — 861 чал.

Інфраструктура рэдагаваць

У Сяльцы працуюць сярэдняя школа, лякарня, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя рэдагаваць

 
Царква-мураўёўка

Славутасьці рэдагаваць

Страчаная спадчына рэдагаваць

  • Царква

Асобы рэдагаваць

Дадатковыя зьвесткі рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 104
  2. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  3. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 414.
  4. ^ Krzywicki J., Jelski A. Sielec (22) // Słownik geograficzny... T. IV. — Warszawa, 1893. S. 529.
  5. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VIII: Województwo Poleskie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1924.
  6. ^ БЭ. — Мн.: 2002 Т. 15. С. 336.
  7. ^ Пейган М. Сялецкія карані Уладзіміра Высоцкага // Маяк. 30 сьнежня 2009 г.

Літаратура рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць