Сэрхіё Рамэра

аргентынскі футбаліст

Сэ́рхіё Хэрма́н Рамэ́ра (па-гішпанску: Sergio Germán Romero; нарадзіўся 22 лютага 1987 году, Бэрнанда-дэ-Ірыгоен, Аргентына) — аргентынскі футбаліст, брамнік клюбу «Бока Хуніёрс». Гулец нацыянальнай зборнай Аргентыны.

Сэрхіё Рамэра
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 22 лютага 1987(1987-02-22)[1][2][3] (37 гадоў)
Рост 191 см
Вага 86 кг
Пазыцыя брамнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Бока Хуніёрс
Нумар 1
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2006—2007
2007—2011
2011—2013
2013—2015
2015—2021
2021—2022
2022—
Расінг
АЗ
Сампдорыя
Манака
Манчэстэр Юнайтэд
Вэнэцыя
Бока Хуніёрс
4 (0)
90 (0)
62 (0)
3 (0)
7 (0)
16 (0)
41 (0)
Зборныя
2009— Аргентына 96 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
6 сакавіка 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
16 кастрычніка 2018.

Кар’ера рэдагаваць

Клюбная рэдагаваць

У дарослым футболе дэбютаваў у 2006 годзе выступамі за аргентынскі «Расінг», у якім правёў адзін сэзон, прыняўшы ўдзел толькі ў 4 матчах чэмпіянату.

У ліпені 2007 году перайшоў у нідэрляндзкі АЗ за 1,5 млн эўра. У сэзоне 2007—2008 гадоў лічыўся другім брамнікам каманды, але ў наступным сэзоне асноўны галкіпэр Бой Ватэрман быў аддадзены ў арэнду ў «АДО Дэн Гааг» і Рамэра стаў асноўным брамнікам клюбу.

22 жніўня 2011 году Сэрхіё падпісаў кантракт з клюбам італьянскай Сэрыі Б «Сампдорыя». 17 жніўня 2013 году быў аддадзены ў «Манака» на правах арэнды з правам выкупу, дзе стаў дублёрам Даніела Субашыча й на поле выходзіў даволі рэдка. Улетку 2014 году вярнуўся ў генуэскі клюб.

Міжнародная рэдагаваць

У 2008 годзе дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Аргентыны. Незважаючы на тое, што Рамэра мала выходзіць на пляцоўку за «Манака» ў сэзоне 2013—2014 гадоў, ён стаў асноўным брамнікам зборнай на чэмпіянаце сьвету 2014 году ў Бразыліі.

Дасягненьні рэдагаваць

«АЗ»:

«Манчэстэр Юнайтэд»:

«Бока Хуніёрс»:

Аргентына:

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в Sergio Romero // FBref.com (мн.)
  2. ^ а б в SERGIO GERMAN ROMERO // Argentine Soccer Database (гішп.)
  3. ^ а б в Sergio Romero // As (гішп.)Madrid: Grupo Prisa, 1967. — ISSN 1888-6671

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць