Сэркль Бруге

бэльгійскі футбольны клюб

«Сэркль» (па-нідэрляндзку: Cercle) — бэльгійскі футбольны клюб з гораду Бруге. Заснаваны ў 1899 годзе. Трохразовы чэмпіён Бэльгіі, двухразовы ўладальнік Кубка Бэльгіі.

Сэркль Бруге
Поўная назва Cercle Brugge Koninklijke Sportvereniging
Заснаваны 1899
Горад Бруге, Бэльгія
Стадыён Ян Брэйдэль
Умяшчальнасьць: 29 042
Кіраўнік Манака
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Першы дывізіён А
 · 2022—2023 6 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
cerclebrugge.be (нід.)​ (фр.)

Гісторыя рэдагаваць

«Сэркль» быў закладзены 9 красавіка 1899 году былымі вучнямі інстытуту імя Сьвятога Францішка Ксавэры, які месьціцца ў Бруге. Першапачаткова суполка засяроджвалася на пяці відах спорту, як то футболе, крыкеце, тэнісе, бегу і роварным спорце.

«Сэркль» далучыўся да Каралеўскай бэльгійскай футбольнай асацыяцыі ў 1900 годзе і атрымаў 12 парадкавы нумар рэгістрацыі. У тым жа годзе клюб пераехаў з свайго футбольнага поля пры інстытуце да пляцоўкі ў Сынт-Андрыесе, дзе былі лепшыя ўмовы, а таксама добрае разьмяшчэньне бліжэй да галоўнай чыгуначнай станцыі Бруге. Першыя посьпехі клюбу былі дасягнутыя на Кубку Анры Фрэйса ў 1902 годзе, дзе бругаўцы перамаглі клюб «Алімпік» з францускага Лілю і каманду «Туркуэн». Па здабыцьці яшчэ некалькіх аматарскіх кубкаў «Сэркль» дамогся свайго першага вялікага посьпеху, здабыўшы перамогу ў чэмпіянаце Бэльгіі ў сэзоне 1910—1911 гадоў. Цікава, што паміж «Сэрклем» і «Бруге», галоўным супернікам клюбу, у выніку быў толькі адзін пункт перавагі. Пагатоў, у апошным туры лёс зьвёў супернікаў паміж сабою. Іхняе суперніцтва скончылася ўнічыю 1:1, што было на карысьць «Сэрклю».

Праз тры гады бэльгійскі футбол быў спустошаны Першай сусьветнай вайной. «Сэркль» страціў двух гульцоў першай каманды — Люіса Баса і Жазэфа Эўрара. Клюбны стадыён і аб’екты інфраструктуры былі пашкоджаныя, а былы выбітны гулец клюбу Альфонс Сыкс быў забіты ў баі. «Сэркль» аднавіў свае выступы ў 1919 годзе амаль цалкам новым складам. Адзіным гульцом, які яшчэ быў у шыхтах клюбу, быў Люіс Саіс. Спадзеваў на новую каманду амаль не было, але ў выніку «Сэркль» фінішаваў трэцім у лізе. У 1921 годзе клюб пастанаіў збудаваць помнік у гонар загінулых гульцоў на Першай сусьветнай вайне, але адкрыцьцё было азмрочанае трагедыяй, бо замоўлены біплян, які меўся праляцець над стадыёнам, упаў на зямлю. У выніку загінулі два пасажыры. Помнік па-ранейшаму існуе і зараз стаіць ля стадыёну Яна Брэйдэля.

Склад рэдагаваць

Актуальны на 10 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Варлесан 1996
3   Аб Эдгарас Уткус 2000
4   Аб Еспэр Далян 2000
5   Аб Борыс Попавіч 2000
6   ПА Фэлікс Лемарэшаль (ар. Манака) 2003
7   Нап Маляман Эфэкель (ар. Манака) 2004
8   ПА Эрык (ар. Флумінэнсі) 2004
9   Нап Кевін Дэнке 2000
10   Нап Фэліпэ Аўгусту 2004
11   ПА Алян Мінда 2003
17   ПА Абу Франсіс 2001
18   Аб Сэна Міянг 1997
19   Нап Казээм Алаігбэ 2003
20   Аб Флавію Назыньню (ар. Спортынг) 2003
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
21   Бр Максім Дэлянь 2001
22   ПА Леандру Лопіш 1998
27   ПА Нільс Дэ Вільдэ 2003
28   ПА Ганэс Ван Дэр Бруген 1993
29   Аб Люіс Торэс 2001
32   Нап Рамарык Этонд (ар. Манака) 2005
34   Нап Тыбо Сомэрс (капітан) 1999
41   Аб Юго Сыке (ар. Фрайбург) 2002
66   Аб Крыстыяан Равіч 2002
77   Аб Жардан Сэмэдо (ар. Манака) 2003
84   Бр Бас Лянгенбік 2003
89   Бр Сэбаст’ен Брузэс 1989
  Бр Тама Дыдыён 1995

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць