Сэн-Трапэ́ (па-француску: Saint-Tropez, па-аксытанску: Sant Tropetz) — горад на поўдні Францыі ў дэпартамэнце Вар у рэгіёне Праванс-Альпы-Лазурны бераг. Адно з найпрэстыжнейшых месцаў адпачынку. Насельніцтва складае 4 402 (2013).

Сэн-Трапэ
франц. Saint-Tropez
Герб Сэн-Трапэ


Краіна: Францыя
Рэгіён: Праванс-Альпы-Лазурны бераг
Дэпартамэнт: Вар
Плошча:
  • 11,18 км²[1]
Насельніцтва: 3578 чал.
Паштовы індэкс: 83990
Геаграфічныя каардынаты: 43°16′11″ пн. ш. 6°38′19″ у. д. / 43.26972° пн. ш. 6.63861° у. д. / 43.26972; 6.63861Каардынаты: 43°16′11″ пн. ш. 6°38′19″ у. д. / 43.26972° пн. ш. 6.63861° у. д. / 43.26972; 6.63861
Сэн-Трапэ на мапе Францыі
Сэн-Трапэ
Сэн-Трапэ
Сэн-Трапэ
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://www.saint-tropez.fr/

Гісторыя рэдагаваць

Першае селішча на месцы сучаснага Сэн-Трапэ было заснавана яшчэ ў II стагодзьдзі да н. э. Сваю сучасную назву горад атрымаў у гонар сьвятога Трафіма, які быў абезгалоўлены ў 60-я гады ў часы Нэрону пры ганеньнях на хрысьціянаў у раёне сучаснай Пізы. Паводле паданьня ягонае цела было пакладзенае ў стары човен разам зь пеўнем і сабакам. Гэты човен прыбіўся да берагу на месцы сучаснага гораду[2][3].

У 1637 годзе ў жыхарамі Сэн-Трапэ была адбітая атака 22 гішпанскіх галеонаў. Да гэтага часу ў гонар гэтага ў горадзе праводзіцца традыцыйнае шэсьце[4] .

Да Першай сусьветнай вайны Сэн-Трапэ быў адным з галоўных партоў Францыі на Міжземным моры. У 1920-я і 1930-я гады менавіта тут Поль Сыньяк вынайшаў тэхніку пуантылізму.

Аднак, да 1950-х горад быў мала вядомы шырокай публіцы. Новую папулярнасьць, асабліва сярод заможных людзей, ён атрымаў у 1956 годзе, калі ў Сэн-Трапэ здымаўся вядомы фільм «І Бог стварыў жанчыну» з Брыжыт Бардо у галоўнай ролі[5]. Пазьней папулярнасьці гораду дадала сэрыя кінакамэдыі пра «Жандара з Сэн-Трапэ» зь Люі дэ Фюнэсам у галоўнай ролі.

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць