Сьцяпонас Дарус

летувіскі лётчык

Сьцяпонас Дарус (па-летувіску: Steponas Darius), сапраўднае імя Сьцяпонас Юцявічус-Дарашус (лет. Steponas Jucevičius-Darašius; 8 студзеня 1896, хутар Рубішкес, Ковенская губэрня17 ліпеня 1933) — летувіскі лётчык. Разам са Стасісам Гірэнасам ён спрабаваў зьдзейсьніць трансатлянтычны палёт, які прывёў да гібелі абодвух пілётаў.

Сьцяпонас Дарус (зьлева). Банкнота 10 літаў

Жыцьцяпіс рэдагаваць

У 1907 эміграваў з бацькамі ў ЗША, дзе ў 1917 спрасьціў сваё прозьвішча. Падчас Першай сусьветнай вайны служыў добраахвотнікам у амэрыканскай арміі. За службу ў амэрыканскім корпусе ў Францыі ўзнагароджаны мэдалём «Пурпуровае Сэрца». У 1920 вярнуўся ў Летуву і ўступіў у летувіскае войска. Скончыў вайсковую вучэльню (1921), пасьля курсы лётчыкаў (1923). У 1927 ізноў выехаў у ЗША, дзе працаваў у грамадзянскай авіяцыі.

Спорт рэдагаваць

Дарус быў вядомым спартоўцам, займаўся баскетболам, хакеем, бэйсболам, боксам, лёгкай атлетыкай. На Алімпійскіх гульнях 1924 году ў Парыжы ён быў запасным варатаром зборнай Летувы па футболе[1]. На клюбным узроўні, як футбаліст, выступаў за Каўнаскую каманду ЛФЛС(en). Спартовы стадыён(Lt) у Коўне названы ў гонар С. Даруса і С. Гірэнаса.

Трансатлянтычны палёт рэдагаваць

 
Помнік на месцы катастрофы каля вёскі Пшчэльнік

15 ліпеня 1933 разам зь лётчыкам Стасісам Гірэнасам выляцеў на самалёце, названым «Lituanica», каб зьдзейсьніць першы беспасадкавы трансатлянтычны пералёт па маршруце Нью-ЁркКоўна (7186 км).

Пасьля ўдалага пералёту над паўночнай часткай Атлянтычнага акіяну, які заняў 37 гадзін 11 хвілін, самалёт уночы 17 ліпеня а 0:36 гадзін бэрлінскага часу пацярпеў аварыю ў лесе на тэрыторыі Нямеччыны, недалёка ад Золдына; абодва лётчыка загінулі. Самалёт праляцеў 6411 км і разьбіўся за 650 км ад мэты (у Коўне рыхтавалася ўрачыстая сустрэча). Месца катастрофы цяпер знаходзіцца на тэрыторыі Польшчы каля вёскі Пшчэльнік пад Мысьлібужам. Афіцыйная вэрсія нямецкай камісіі: прычынай аварыі названыя дрэнныя ўмовы надвор’я і перарасход паліва, што прывяло да недапушчальна небясьпечнага зьніжэньня. У савецкім мастацкім фільме «Палёт праз Атлянтычны акіян» прадстаўлена вэрсія, якая ня мае гістарычных пацьверджаньняў, згодна зь якой самалёт пралятаў над сакрэтным канцэнтрацыйным лягерам Бэрлінхэн і быў зьбіты.

Памяць рэдагаваць

Лётчыкі былі ўрачыста пахаваныя ў Коўне на вайсковых могілках і здабылі пасьмяротную славу нацыянальных герояў Летувы. Пра лётчыкаў і іх трансатлянтычным палёце створана нямала вершаваных твораў летувіскіх паэтаў: выдаваліся адмысловыя анталёгіі. Вёска, у якой нарадзіўся Сьцяпонас Дарус, перайменаваная ў ягоны гонар. Імёны лётчыкаў носяць вуліцы ў гарадах Летувы, школы і гімназіі, стадыён у Коўне. Помнік Дарусу і Гірэнасу ўсталяваны ў Чыкага, дзе жыве вялікая летувіская дыяспара. Выявы Даруса і Гірэнаса зьмешчаны на банкноце 10 літаў.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Switzerland - Lithuania Справаздача пра матч на сайце ФІФА

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць