Сьцяпан Баркоўскі

беларускі літаратуразнаўца
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Баркоўскі.

Сьцяпан Андрэевіч Баркоўскі (псэўданімы і крыптанімы: Бар.; С. Бар.; С. Бар-і; С. Бар-кі; Бар-скі; С. Б-скі; С. Кожаны.)[1] (нар. 10 красавіка [ст. ст. 28 сакавіка] 1905, Слуцак, Менская губэрня 11 чэрвеня 1966, Менск) — крытык, літаратуразнаўца, этнограф.

Сьцяпан Андрэевіч Баркоўскі
Асабістыя зьвесткі
Псэўданімы Бар.; С. Бар.; С. Бар-і; С. Бар-кі; Бар-скі; С. Б-скі; С. Кожаны.
Нарадзіўся 10 красавіка 1905(1905-04-10)
Слуцак, Менская губэрня)
Памёр 11 чэрвеня 1966(1966-06-11) (61 год)
Менск
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці крытык, літаратуразнаўца, этнограф
Гады творчасьці 1925—1936; 1955—1966
Кірунак літаратуразнаўства, этнаграфія

Біяграфія рэдагаваць

Рана застаўся без бацькоў. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Слуцку. Падлеткам браў удзел у Слуцкім паўстаньні (1920). Скончыў пэдагагічны факультэт БДУ (1926). Пасьля сканчэньня ў 1931 годзе асьпірантуры пры Інбелкульце АН БССР (1931) працаваў у Інстытуце гісторыі АН БССР. Першыя публікацыі па этнаграфіі зьявіліся ў 1925 годзе. Як літаратурны крытык сфарміраваўся ў аб’яднаньні «Маладняк». У сярэдзіне 1920-х г. у яго на кватэры ўтварыўся своеасаблівы «літаратурны салён» маладых літаратараў.

14 лістапада 1936 г. арыштаваны і асуджаны на 10 гадоў папраўча-працоўных лягераў. У 1936—1946 гг. адбываў пакараньне ў лягерах горна-мэталюргічнага камбіната ў Краснаярскім краі, на Джыдзінскім вальфрамавым камбінаце, руднік Халтасон. З канца 1946 г. у аддзеле мэліярацыі і арашэньня Чуйскай вопытнай станцыі лубяных культур (Кыргыстан). У 1950 г. быў накіраваны на цаліну, на будаўніцтва водагаспадарчых аб’ектаў у саўгасах Акмалінскай вобласьці (Казахстан). Пасьля рэабілітацыі ў (1955) вярнуўся ў Беларусь.

У 1956—1966 гг. працаваў у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру АН БССР. Займаўся этнаграфіяй Беларусі ХІХ ст. Укладальнік кніг твораў В. Маракова (1959), А. Дудара (1959), В. Каваля (1959), М. Нікановіча (1960). Пахаваны ў Менску на Ўсходніх могілках.

Творы рэдагаваць

  • С. Баркоўскі. Першае мая на Беларусі. (Канец XIX стагодзьдя). // Маладняк : часопіс. — 1927. — № 4. — С. 56—66.
  • С. Баркоўскі. Першае мая на Беларусі.. — Менск: Галоўпалітасьветы БССР, 1927. — 56 с. — 2000 ас.
  • С. Кожаны. Кнігапіс. Дняпроўскія ўсплескі. // Маладняк : часопіс. — 1927. — № 4. — С. 91, 92.
  • С. Баркоўскі. Па загонах новае Украіны. Уражаньні з падарожжа па Украіне. // Полымя : часопіс. — 1928. — № 8. — С. 150—164.
  • Год маладняка. // Чырвоная зьмена. 11 лістапада 1928.
  • Літаратурныя нататкі: «Полымя» за 1928 г. // Савецкая Беларусь. 7-9 лютага 1929.
  • Друг Беларусі. // Літаратура і мастацтва. 9 студзеня 1957.
  • Спадчына Алеся Дудара. // Літаратура і мастацтва. 28 сьнежня 1957.
  • Лірыка Валерыя Маракова. // Літаратура і мастацтва. 26 лютага 1958.
  • Алесь Дудар. // Дудар А. Выбраныя творы. Мінск. 1959.
  • Валеры Маракоў. // Маракоў В. Лірыка. Мінск. 1959.
  • Спадчына Васілія Каваля. // Літаратура і мастацтва. 18 сакавіка 1959.
  • Спадчына М. Гарэцкага. // Літаратура і мастацтва. 19 снежня 1959.
  • Поэтическое наследие Артемия Вериги-Даревского. // Советское славяноведение. Москва. № 2. 1971. /сааўт. А. Мальдзіс./

Крыніцы рэдагаваць

Літаратура рэдагаваць