Сьця́г Каме́нскага — адзін з афіцыйных сымбаляў места Каменскага Днепрапятроўскае вобласьці, зацьверджаны 25 сьнежня 1998 року рашэньнем Днепрадзяржынскае мескае рады.

Сьцяг Каменскага
Каменскае
Прапорцыі 1:1
Прыняты 25 сьнежня 1998
Дызайн дзьве аднольнавыя вэртыкальныя паласы малінавага й жоўтага колераў

Апісаньне сьцяга рэдагаваць

Сьцяг уяўляе сабою квадратную палатніну, што падзеленая па вэртыкалі на дзьве роўныя паласы малінавага і залатога колераў. Малінавы колер паказвае на гістарычнае мінулае места, паўтарае колер сьцяга Кадацкае паланкі, у якую ўваходзілі вёскі Раманковае, Каменскае й Трытузнае, нашчадкам якіх ёсьць сучаснае места Каменскае. Золата ёсьць сымбалем багацьця, дабрабыту і шчодрасьці.

Урачыстая харугва рэдагаваць

 
Урачыстая харугва

Урачыстая харугва ўяўляе сабою спалучэньне сьцяга места з выяваю герба, які разьмешчаны ў цэнтры сьцяга.

Глядзіце таксама рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць