Сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў

сьпіс асобаў і прадпрыемстваў, зь якімі ў ЗША забараняецца весьці справы

Сьпіс спэцыя́льна вы́значаных грамадзя́наў і заблякава́ных асо́баў (па-ангельску: Specially Designated Nationals and Blocked Persons), Сьпіс СВГ — сьпіс асобаў і прадпрыемстваў, зь якімі грамадзянам і кампаніям ЗША забараняецца весьці справы.

Абнародуецца Ўправай кантролю за замежнымі актывамі Ведамства скарбу ЗША[1][2]. Сярод іншых у сьпіс ўключаюцца ваеначальнікі, службовыя асобы тыраніяў і міжнародныя злачынцы[3]. Улучае таксама гандляроў дурманамі і тэрарыстаў, а таксама іх суполкі і ўстановы. Складаецца з тысячаў запісаў, у той час як дзясяткі тысячаў людзей і арганізацыяў хаця б аднойчы былі санкцыяваны[4].

Ігар Сечын(uk), першы віцэ-прэм’ер Расейскай Федэрацыі, фігурант сьпісу СВГ

Агляд рэдагаваць

Кампаніі, арганізацыі й асобы, унесеныя ў сьпіс СВГ, у асноўным займаюцца тэрарыстычнаю або таталітарнаю дзейнасьцю, вызначанаю ЗША, і маюць на мэце нанесьці шкоду нацыянальнай бясьпецы й зьнешняй ды эканамічнай палітыцы ЗША[5][6]. Усім фізычным і юрыдычным асобам у Злучаных Штатах забаронена гандляваць з суб’ектамі, якія знаходзяцца ў чорным сьпісе, інакш гэта будзе парушэньне закону й будуць накладзены санкцыі. Адпаведныя фінансавыя санкцыі ўключаюць забарону інвэставаць у акцыі асобаў і кампаніяў, якія трапілі пад санкцыі, пазычаць грошы (у тым ліку праз аблігацыі, крэдыты, вэксэлі й іншыя каштоўныя паперы), якія перавышаюць 90 дзён. Пасьля анэксіі Крыму Расеяю(be) 2014 году ЗША пасьлядоўна дадалі ў чорны сьпіс шэраг расейскіх і ўкраінскіх асобаў[7].

Уплыў рэдагаваць

Любая кампанія, якая вядзе бізнэс са Злучанымі Штатамі або мае зьдзелкі, зьвязаныя з ЗША, рэгулюецца адпаведнымі палажэньнямі й мае патрэбу ў аказаньні дапамогі ў рэалізацыі санкцыяў у дачыненьні да асобаў, якія ўваходзяць у сьпіс СВГ. Яны ня могуць заключаць аніякіх зьдзелак з фігурантамі сьпісу СВГ, інакш да іх будуць прыменены другасныя санкцыі. Такім чынам, акрамя замарожваньня актываў у ЗША для асобаў у сьпісе СВГ, банкаўскія паслугі ў іх родных краінах таксама могуць быць недаступны, напрыклад выпуск і абслугоўваньне крэдытных картак міжнародных плацёжных сыстэмаў[8][9]. Паколькі сыстэма SWIFT і разьлікі ў далярах ЗША важныя для міжнароднай банкаўскай сыстэмы, банкі не гатовыя весьці бізнэс з санкцыяванымі асобамі[10].

 
Ван Куок-Кой(zh-yue), былы лідэр банды «14K(pl)» у Макао, фігурант сьпісу СВГ

Вядомыя асобы ў сьпісе (няпоўны пералік) рэдагаваць

 
Вынік пошуку на імя Кэры Лам у сьпісе СВГ

Беларусь рэдагаваць

Ганконг рэдагаваць

Іран рэдагаваць

Ісламская дзяржава рэдагаваць

КНДР рэдагаваць

Расея й Крым рэдагаваць

Сырыя рэдагаваць

Югаславія рэдагаваць

Інцыдэнты рэдагаваць

У 2014 годзе францускі банк «BNP Paribas(en)», які паводле некаторых зьвестак адмыў да 100 млрд. даляраў ЗША з санкцыйных асобаў Судану, Ірану й Кубы, прызнаў сябе вінаватым у судзе штату Нью-Ёрк у фальсыфікацыі справаводзтва, а таксама ў змове ў сувязі з фальсыфікацыямі й пагадзіўся сплаціць 8,9 мільярдаў даляраў ЗША, што зьяўляецца самым вялікім штрафам за парушэньне санкцыяў ЗША[12][13][14].

У 2017 годзе група прыватных актывістаў у Швайцарыі заявіла, што ня можа купіць кампутары ў ЗША, таму што па ейным адрасе таксама была зарэгістравана Арганізацыя гуманітарнай дапамогі для Палестыны, занесеная ў сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў праз абвінавачваньні ў падбухторваньні да тэрарыстычнай дзейнасьці[2][15].

Фату Бэнсуда (галоўны пракурор Міжнароднага крымінальнага суда), адказная за расьсьледаваньне злачынстваў амэрыканскіх вайскоўцаў, вайскоўцаў Аўганскіх сіл нацыянальнай бясьпекі й вайскоўцаў Талібану падчас вайны ў Аўганістане(be), была ўнесена ў сьпіс 2 верасьня 2020 году, але была выдалена 2 красавіка 2021 году[16][17].

Глядзіце таксама рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Чытэльны сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў (анг.) // Ведамства скарбу ЗША, 3 верасьня 2021 г. Праверана 11 верасьня 2021 г.
  2. ^ а б rob. (2017-11-23) Keine PCs für Vereine – wegen US-Blacklist (ням.). 20 Minuten(de)Праверана 2017-11-23 г. Архіўная копія ад 2021-09-04 г.
  3. ^ 毒梟恐怖主義者同等「招呼」:美國制裁香港官員有多「辣」?. Radio Free Asia(pl) (2020-08-10). Праверана 2020-11-10 г. Архіўная копія ад 2020-09-26 г.
  4. ^ 起底美国财政部海外资产控制办公室 (кіт.) 新华网. 环球杂志 (2020-02-24).
  5. ^ 美財部出手制裁11名中港官員 林鄭次子哈佛念書受影響 上報 Праверана 2020-11-10 г. Архіўная копія ад 2020-08-29 г.
  6. ^ Specially Designated Nationals and Blocked Persons List Шаблён:WaybackМіністэрства фінансаў ЗША,2020年8月7日,1421页
  7. ^ 【欧亚观察】解析美国对俄制裁新法案(недаступная спасылка)Шаблён:Dead link2018-04-09,2019年3月19日检查
  8. ^ 深度剖析美國制裁的後果、影響以及中共反制可能. 立場新聞 (2020-08-08). Праверана 2020-08-09 г. Архіўная копія ад 2020-08-15 г.
  9. ^ а б Глава Гонконга призналась, что хранит дома пачки наличных (рас.). Interfax (2020-11-28). Праверана 2021-09-04 г. Архіўная копія ад 2021-07-27 г.
  10. ^ Chris Chang. HK chief executive piles cash at home. Taiwan News(de)Праверана 2020-11-29 г. Архіўная копія ад 2020-11-29 г.
  11. ^ U.S. sanctions Hong Kong leader Carrie Lam for carrying out Chinese 'policies of suppression' (анг.). CNBC(en) (2020-08-07). Праверана 2020-08-07 г. Архіўная копія ад 2020-08-07 г.
  12. ^ FBI – Bank Guilty of Violating U.S. Economic Sanctions. Фэдэральнае бюро расьсьледаваньняўПраверана 2014-06-14 г. Архіўная копія ад 2014-07-15 г.
  13. ^ Protess, Ben and Jessica Silver-Greenberg. (2014-06-30) BNP Paribas Admits Guilt and Agrees to Pay $8.9 Billion Fine to U.S. The New York Times(be) Праверана 2014-07-01 г. Архіўная копія ад 2014-06-30 г.
  14. ^ Kevin Dugan. (2014-06-04) BNP Paribas probed over $100B money-laundering scheme. New York Post(be)Праверана 2014-06-02 г. Архіўная копія ад 2014-06-28 г.
  15. ^ 巴勒斯坦激進組織領袖哈馬德被美國列為「全球恐怖分子」 哈馬德:我很自豪能激怒美國 風傳媒 Праверана 2020-11-10 г. Архіўная копія ад 2020-11-10 г.
  16. ^ 美国之音 (2020-11-21) 反映美国政府政策立场的社论:美国不会容忍一个非法的国际刑事法院. 美国之音——美国政府立场社论. Праверана 2020-12-13 г. Архіўная копія ад 2020-11-30 г.
  17. ^ 拜登再廢川普舊規 取消制裁國際刑事法院檢察官 (кіт.) Цэнтральная агенцыя навінаў(zh) Архіўная копія ад 2021-04-17 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць