Сьпіс прэзыдэнтаў Украіны

артыкул-сьпіс Вікімэдыі

Прэзыдэнт Украіны ёсьць ґарантам дзяржаўнага сувэрэнітэту ды тэрытарыяльнае цэласнасьці Ўкраіны. Ягоныя паўнамоцтвы вызначаныя арт. 102 Канстытуцыі Ўкраіны ды ўскладаюць на Прэзыдэнта абавязак прымаць рашэньні й выконваць дзеі, накіраваныя на абарону і ўзмацненьне дзяржаўнага сувэрэнітэту, захаваньне цэласнасьці ды недатыкальнасьці тэрыторыі Ўкраіны ў існуючых межах.

Статус Прэзыдэнта Ўкраіны вызначаны ў разьдзеле V Канстытуцыі Ўкраіны, дзе сфармуляваныя правы ды абавязкі Прэзыдэнта як Кіраўніка дзяржавы, парадак яго абраньня, а таксама магчымасьць зрушэньня з пасады і спыненьне яго паўнамоцтваў.

Сьпіс рэдагаваць

Фота Імя Пачатак кіраваньня Канец кіраваньня Пэрыяд, дзён Партыя[1] Падтрымка на выбарах
1   Леанід Краўчук
(1934—2022)
 
5 сьнежня 1991 19 ліпеня 1994 957 Беспартыйны Выбары 1991: 61,59 % (у першым туры)
2   Леанід Кучма
(нар. 1938)
 
19 ліпеня 1994 23 студзеня 2005 3841 Беспартыйны Выбары 1994: 52,14 % (у другім туры)

Выбары 1999: 56,25 % (у другім туры)

3   Віктар Юшчанка
(нар. 1954)
 
23 студзеня 2005 25 лютага 2010 1859 Беспартыйны Выбары 2004: 51.99 % (у паўторным другім туры)
4   Віктар Януковіч[2]
(нар. 1950)
 
25 лютага 2010 22 лютага 2014 1458 Партыя рэґіёнаў Выбары 2010: 48,95 % (у другім туры)
в.а.   Аляксандар Турчынаў
(нар. 1964)
 

(выконваючы абавязкі)

23 лютага 2014 7 чэрвеня 2014 104 Бацькаўшчына Прызначаны Вярхоўнаю Радаю Ўкраіны (285 «за»[3])
5   Пятро Парашэнка
(нар. 1965)
 
7 чэрвеня 2014 20 траўня 2019 1808 Беспартыйны Выбары 2014: 54,70 % (у першым туры)
6   Уладзімер Зяленскі
(нар. 1978)
 
20 траўня 2019 на пасадзе 1795 Слуга народу Выбары 2019: 73,22 % (у другім туры)

Глядзіце таксама рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Партыя, ад якой быў вылучаны
  2. ^ 4 лютага 2015 року Вярхоўная Рада Ўкраіны прагаласавала Віктара Януковіча званьня Прэзыдэнта Ўкраіны, гэтае рашэньне падтрымаў 281 дэпутат
  3. ^ Рада призначила Турчинова виконуючим обов’язки Президента