Сьпіс непрызнаных краінаў

Непрызнаныя краіны — агульная назва дзяржаўных утварэньняў, якія маюць усе прыкметы дзяржаўнасьці (кантроль над тэрыторыяй, сыстэма кіраваньня, фактычны сувэрэнітэт), але часткова ці поўнасьцю пазбаўленыя міжнароднага дыпляматычнага прызнаньня, і ня могуць выступаць у якасьці суб’екта міжнародных зносінаў.

Гісторыя рэдагаваць

Праз стадыю «самаабвешчанай дзяржавы» прайшлі амаль усе дзяржавы, пачынаючы зь Нідэрляндаў (атрымалі міжнароднае прызнаньне толькі ў 1648 годзе, праз 70 гадоў пасьля атрыманьня фактычнай незалежнасьці), ЗША, краінаў Лацінскай Амэрыкі і г. д. У 1917—1918 гадах, пасьля распаду Расейскай, Аўстра-Вугорскай і Асманскай імпэрыяў, назіраўся рост колькасьці самаабвешчаных дзяржаваў. Некаторыя зь іх былі ліквідаваны (напрыклад Беларуская Народная Рэспубліка), іншыя атрымалі міжнароднае прызнаньне.

Сучасныя непрызнаныя дзяржавы рэдагаваць

У 90-я гады ХХ стагодзьдзя зноў назіраўся рост колькасьці непрызнаных дзяржаваў у сувязі з распадам СССР і Югаславіі (Нагорны Карабах, Прыднястроўе, Чачня, Паўднёвая Асэтыя, Абхазія, Сэрбская Краіна). На гэты раз міжнародная супольнасьць абвясьціла прыярытэт прынцыпу «нерухомасьці межаў» над прынцыпам «права на самавызначэньне».

Сьпіс непрызнаных дзяржаў рэдагаваць

Часткова прызнаныя з фактычным кантролем сваёй тэрыторыі рэдагаваць

Непрызнаныя дзяржавы з фактычным кантролем сваёй тэрыторыі рэдагаваць

  • Самалілэнд — знаходзіцца на паўночным захадзе Самалі. З траўня 1991 году паўночныя кланы абвясьцілі незалежную Рэспубліку Самалілэнд, якая ўключае 5 з 18 адміністратыўных рэгіёнаў Самалі.
  • Прыднястроўе — знаходзіцца на левым беразе Днястра ў Малдове, узьнікла пры падтрымцы Расеі ў 1991 годзе. Узброеныя сілы Прыднястроўя былі ўзброеныя за кошт расейскага войска.

Непрызнаныя дзяржавы з частковым кантролем сваёй тэрыторыі рэдагаваць

Часткова прызнаныя дзяржавы, якія знаходзяцца пад вайсковай акупацыяй рэдагаваць

Тэрыторыі, якія знаходзяцца пад міжнародным кантролем рэдагаваць

  • Косава і Мэтохія — не прызнана і не абвешчана як незалежная краіна, але фактычна кіруецца ААН незалежна ад Сэрбіі з 1999 году. Юрыдычна зьяўляецца аўтаномнай правінцыяй Сэрбіі.

Часткова непрызнаныя краіны рэдагаваць