Сьпіс аб’ектаў Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО ў Летуве

Сьпіс Сусьве́тнай спа́дчыны ЮНЭСКО ў Летуве́ складаецца з 4 аб’ектаў (на 2020 рок), што складае 0.4 % ад агульнага ліку (1121 на 2020 рок). Усе аб’екты ўключаныя ў сьпіс паводле культурных крытэраў. Акрамя гэтага, паводле стану на 2018 рок, 2 аб’екты на тэрыторыі Летувы знаходзяцца ў ліку кандыдатаў на ўключэньне ў сьпіс Сусьветнай спадчыны[1]. Летувіская Рэспубліка ратыфікавала Канвэнцыю аб ахове сусьветнай культурнай і прыроднай спадчыны 31 сакавіка 1992 року[2]. Першы аб’ект, які знаходзіцца на ейнай тэрыторыі, быў занесеныя ў сьпіс у 1994 року на 18-й сэсіі Камітэту Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.

Сьпіс рэдагаваць

У дадзенай табліцы аб’екты разьмешчаны ў парадку іх даданьня ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.

# Выява Назва Месцазнаходжаньне Час стварэньня Год даданьня ў сьпіс Крытэры
1   Гістарычны цэнтар Вільні
(лет. Vilniaus senamiestis)
Вільня
Віленскі павет
XIII — XVIII стагодзьдзі 1994 № 541 ii, iv
2   Курская пярэспа
(лет. Kuršių nerija)
каля Ніды
Клайпедзкі павет
(супольна з Расеяй)
2000 № 994 v
3   Археалягічныя помнікі культурнага рэзэрвату Кернаву
(лет. Valstybinis Kernavės kultūrinis rezervatas)
Віленскі павет XIX стагодзьдзе 2004 № 1137 iii, iv
4   Геадэзічная дуга Струвэ
(лет. Struvės geodezinis lankas)
(3 пункты)
Віленскі, Панявескі паветы
(супольна з Нарвэгіяй, Швэцыяй, Фінляндыяй, Расеяй, Эстоніяй, Латвіяй, Беларусяй, Малдовай, Украінай)
XIX стагодзьдзе 2005 1187 ii, iii, vi

Кандыдаты ў сьпіс рэдагаваць

У табліцы аб’екты разьмешчаныя ў парадку іх даданьня ў сьпіс кандыдатаў. У дадзеным сьпісе зьмешчаны аб’екты, прапанаваныя ўрадам Летувы ў якасьці кандыдатаў на занясеньне ў сьпіс Сусьветнай спадчыны.

# Выява Назва Месцазнаходжаньне Час стварэньня Год даданьня ў сьпіс Крытэры
1   Нацыянальны гістарычны парк Трокі
(лет. Trakų istorinis nacionalinis parkas)
Трокі
Віленскі павет
з XIV стагодзьдзя 2003 1821 не пазначаныя
2 Файл:Prisikelimo baznycia.Kaunas Christ’s Resurrection Church.jpg Коўна 1919—1939: Сталіца, натхнёная мадэрнізмам Коўна
Ковенскі павет
1919—1939 2017 6166 ii, iv

Глядзіце таксама рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Tentative Lists (анг.). UNESCO World Heritage Centre (10 студзеня 2017). Праверана 28 сакавіка 2018 г.
  2. ^ Lithuania (анг.) The States Parties. UNESCO. Праверана 14 красавіка 2016 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць