Сьнярдвы

возера ў Польшчы

Сьнярдвы (па-польску: Śniardwy) — самае вялікае возера на паўночным усходзе Польшчы. Знаходзіцца на тэрыторыі Вармінска-Мазурскага ваяводзтва. Уключаецца ў склад Мазурскіх азёраў. З суседнімі азёрамі злучана сыстэмай каналаў, у выніку чаго ўтвараецца вялікая водная сетка, якая часам завецца Вялікімі Мазурскімі азёрамі. Сьнярдвы разам зь іншымі азёрамі і навакольнымі тэрыторыямі ўваходзяць у Мазурскі ляндшафтны парк. Берагі пераважна нізкія, забалочаныя. У некаторых месцах берагі зараслі чаротам, таму ў гэтых месцах да вады цяжка прайсьці. Вада ў возеры адна з самых чыстых у Польшчы, бо ў яе не скідаюцца сьцёкавыя воды. Плошча 113,8 км², глыбіня да 23 м. Сток у басэйн ракі Нараў. На возеры разьмешчаныя восем вялікіх астравоў. Рыбалоўства, суднаходства, турызм. Возера прываблівае навукоўцаў-арнітолягаў з усяго сьвету. Яны прыязжаюць вывучаць птушак, якія традыцыйна гняздзяцца на гэтых землях. Тут створаная асаблівая ахоўная тэрыторыя для захаваньня папуляцыі птушак.

Возера
Сьнярдвы
Śniardwy
Панарама Сьнярдваў
Панарама Сьнярдваў
Возера Сьнярдвы (ліпень 2010 году)
Краіна Польшча
Плошча 113,8 км²
Максымальная глыбіня 23 м
Сярэдняя глыбіня 5,8 м
Найбольшая даўжыня 22,1 км
Найбольшая шырыня 13,4 км
Даўжыня берагавой лініі 64,5 км
Вышыня над узроўнем мора 115,7 м
Аб’ём вады 660 211,8 тыс. м³
Каардынаты 53°45′ пн. ш. 21°43′ у. д. / 53.75° пн. ш. 21.717° у. д. / 53.75; 21.717Каардынаты: 53°45′ пн. ш. 21°43′ у. д. / 53.75° пн. ш. 21.717° у. д. / 53.75; 21.717
Сьнярдвы на мапе Польшчы
Сьнярдвы
Сьнярдвы
Сьнярдвы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Літаратура рэдагаваць

  • Снярдвы // БЭ. — Мн.: 2002 Т. 15. С. 552.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Сьнярдвысховішча мультымэдыйных матэрыялаў