Сьлёнск Уроцлаў

польскі футбольны клюб

«Сьлёнск» (па-польску: Śląsk) — польскі футбольны клюб з гораду Ўроцлава. Заснаваны ў 1947 годзе. Двухразовы чэмпіён Польшчы, двухразовы ўладальнік Кубка Польшчы. Хатнія матчы клюб ладзіць на Гарадзкім стадыёне, які здольны зьмясьціць каля 45 тысяч заўзятараў. Гэты стадыён прымаў матчы чэмпіянату Эўропы 2012 году. Раней «Сьлёнск» свае хатнія матчы гуляў на Алімпійскім стадыёне, а таксама стадыёне Апароўская.

Сьлёнск Уроцлаў
Поўная назва па-польску: Wrocławski Klub Sportowy Śląsk Wrocław Spółka Akcyjna[1][2]
Заснаваны 1947
Горад Уроцлаў, Польшча
Стадыён Гарадзкі
Умяшчальнасьць: 45 105
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Экстракляса
 · 2022—2023 15 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
slaskwroclaw.pl (пол.)

Гісторыя рэдагаваць

У 1946 годзе зь Пярэмышлю ва Ўроцлаў была пераведзеная афіцэрская школа сапэраў. Пры ёй у сакавіку 1946 году паўстаў спартовы клюб «Піянэр». У закладзеным клюбе зьявіліся сэкцыі па футболе, хакеі, боксе і веславаньню. «Піянэр» узяў удзел у розыгрышы клясы Б Ніжнясылескае лігі. У першы ж сэзон 1946—1947 гадоў клюб здабыў перамогу і ўзвысіўся ў клясу А. У 1947 годзе да гораду з Кракава пераехала афіцэрская школа пяхоты №1, пры якой быў утвораны свой спартовы клюб. Неўзабаве ў тым жа 1947 годзе абодва клюбы аб’ядналіся. Каманда працягнула выступы ў Ніжнесылескае лізе пад назвай «Піянэр», але ў красавіку 1949 году клюб зьмяніў назоў на «Легія».

Сэзон 1950—1951 гадоў дружына як звычайна пачала ў Ніжнясылескае лізе, але на пачатку 1951 году ўжо да спаборніцтваў не вярнулася, бо далучылася да Другой лігі чэмпіянату Польшчы, якая тады ладзілася паводле сыстэмы вясна—восень. Зьмяніўшы чэмпіянат, клюб зьмяніў і назву, стаўшы ОВКС, які з польскае мовы перакладалася як Спартовы акруговы вайсковы клюб. Уроцлаўцы паводле выніку дэбютнага першынства адразу страцілі месца ў Другой лізе і былі пераведзеныя ў Трэцюю лігу. У 1956 годзе ОВКС здабыў перамогу ў лізе і вярнуўся ў Другую лігу, зноўку зьмяніўшы назву на «Сьлёнск».

Па вяртаньні гульцы каманды правялі неблагі сэзон, але прасунуцца вышэй ім зашкодзіла быдгашчанская «Палёнія». «Сьлёнск» у тым сэзоне меў найлепшую абарону ў Другой лізе. У наступным сэзоне каманда таксама змагаліся за прасоўваньне, але задача выглядала складанай праз наяўнасьць сярод супернікаў шчэцінскай «Погані» і познанскага «Леху». Клюб зноўку фінішаваў другім па-за месцам прасоўваньня, як і год таму. Уроцлаўцы ў той сэзон забілі найбольшую колькасьць галоў ва ўсёй лізе — ажно 56. У той час каманда перамагла познанскую «Варту» зь лікам 8:0. У наступныя гады вынікі пагоршыліся, і каманда за звычай сканчавала сэзон у сярэдзіне табліцы. Сэзон 1963—1964 гадоў апынуўся гістарычным для ўроцлаўскага клюбу. У выдатным стылі «Сьлёнск» упершыню ў гісторыі прабіўся ў найвышэйшы дывізіён Польшчы. У 30 матчах дружына зьведала паразу толькі тройчы, але 19 разоў здабывала перамогу.

Склад рэдагаваць

Актуальны на 10 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2   Аб Аляксандар Палюшак 2001
4   Аб Лукаш Бэйгер 2002
5   Аб Алекс Петкаў 1999
6   ПА Шыман Леўкат 1999
7   Нап Кенэт Загарэ 1994
8   ПА Патрык Ольсэн 1994
9   Нап Эрык Экспосыта (капітан) 1996
10   ПА Матыяс Наўэль 1996
11   Нап Патрык Клімала 1998
12   Бр Рафал Ляшчынскі 1992
13   Аб Кшыштаф Куроўскі 2006
16   ПА Пэтар Пакорны 2001
17   ПА Пэтар Шварц 1991
19   Аб Патрык Янасік 1997
20   ПА Ален Мустафіч (ар. Одэнсэ) 1999
21   Нап Патрык Швэдзік 2001
22   Нап Матэвуш Жукоўскі 2001
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
23   ПА Даніель Лукасік 1991
24   Нап Пётар Самец-Таляр 2001
26   Нап Бурак Інджэ 2004
27   Аб Марцін Канчкоўскі 1993
28   ПА Міхал Жухоўскі 1993
30   Бр Барташ Глагоўскі 2005
32   Аб Мікалай Тудруй 2006
33   Аб Ягор Мацэнка 2002
34   Аб Конрад Паправа 1998
35   Бр Кацпэр Трэлёўскі (ар. Ракаў) 2003
36   ПА Мілаш Куроўскі 2004
37   ПА Аляксандар Воўчак 2005
38   Аб Станіслаш Шчырак 2005
39   Бр Матэвуш Гурскі 2000
78   Аб Тамаза Гуэрча 2005
87   Аб Сімеон Петраў (ар. ЦСКА 1948) 2000
90   Нап Льюіс Пэньня 2004

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць