Сьвіслацкае княства

Сьвіслацкае княства — удзельнае княства на Беларусі на рацэ Бярэзіне ў ХІІXIV стст. Цэнтар — Сьвіслач. Займала тэрыторыю сучасных Асіпавіцкага, Бабруйскага, Клічаўскага раёнаў і значную частку Бярэзінскага, Ігуменскага, Качэрыцкага, Пухавіцкага, Рудабельскага, Старадароскага і Шацілавіцкага раёнаў.

Спачатку Сьвіслацкае княства ўваходзіла ў склад Менскага княства. Ад XIV ст. вядомае як адзін з удзелаў у складзе Вялікага княства Літоўскага. Вядомы князь — Сямён Сьвіслацкі, быў пасланы ў 1349 вялікім князем Альгердам разам з князямі Міхалам, Карыятам і Айкшой у пасольства да татараў. Некаторыя гісторыкі атаясамліваюць Сямёна Сьвіслацкага зь Сямёнам, сынам вялікага князя Яўнута, альбо зь Сямёнам Ямантавічам. Пасьля сьмерці каля 1358 Сямёна княства было далучанае непасрэдна да велікакняжацкае маёмасьці і падзеленае паміж віленскім князем Альгердам і троцкім князем Кейстутам згодна дамове. У выніку гэтага падзелу Сьвіслацкае княства зьнікла як самастойная адзінка, ператварыўшыся ў сукупнасьць некалькіх валасьцёў, даход зь якіх ішоў непасрэдна ў Вільню й Трокі. У 1387 Ягайла перадаў Сьвіслацкае княства разам зь іншымі землямі ў пажыцьцёвае ўладаньне свайму брату Скіргайлу.

Пасьля Сьвіслач — дзяржаўная ўласнасьць, цэнтар Сьвіслацкае воласьці (староства). Двайное падпарадкаваньне княства захавалася й у валасьцёх, што ўзьніклі зь яго (Бабруйскай, Любашанскай, Сьвіслацкай).

Князі рэдагаваць

Літаратура рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць