Сьвя́ты Юр (па-славацку: Svätý Jur, па-вугорску: Szentgyörgy) — невялікае вінаробчае мястэчка на паўночным усходзе ад Браціславы. Назва азначае «Сьвяты Юр’я». За савецкім часам з 1960 па 1990 год называлася Юр пры Браціславе (па-славацку: Jur pri Bratislave). Насельніцтва — каля 5000 чалавек.

Сьвяты Юр
славац. Svätý Jur
Царква Сьвятога Юр’і
Царква Сьвятога Юр’і
Герб Сьвятога Юру
Першыя згадкі: 1209
Горад з: 1299
Краіна: Славаччына
Край: Браціслаўскі
Раён: Пэзінак
Прыматар: Аляксандар Архбэргер
Плошча: 39,874 км²
Вышыня: 180 м н. у. м.
Насельніцтва (2009)
колькасьць: 4929 чал.
шчыльнасьць: 123,61 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: 0 2
Паштовы індэкс: 900 21
Нумарны знак: PK
Геаграфічныя каардынаты: 48°15′7″ пн. ш. 17°12′56″ у. д. / 48.25194° пн. ш. 17.21556° у. д. / 48.25194; 17.21556Каардынаты: 48°15′7″ пн. ш. 17°12′56″ у. д. / 48.25194° пн. ш. 17.21556° у. д. / 48.25194; 17.21556
Сьвяты Юр на мапе Славаччыны
Сьвяты Юр
Сьвяты Юр
Сьвяты Юр
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.svatyjur.sk

Геаграфія рэдагаваць

Сьвяты Юр знаходзіцца ля падножжа Малых Карпатаў у раёне Пэзінаку Браціслаўскага краю ў паўднёва-ўсходняй Славаччыне. Ваколіцы мястэчка адметныя сваімі кліматычнымі ўмовамі. Тут знаходзіцца ўнікальная прыродная рэзэрвацыя Шур(sk) — найвялікшая ў сярэдняй Эўропе спадчыньніца разложыстых балотаў, якія ў мінулым займалі тэрыторыю паміж сучаснымі Браціславай і Модрай. Тамтэйшы стракаты расьлінны і жывёльны сьвет захаваў рысы трапічнага пралесу, што зьяўляецца каштоўнай знаходкай для батанічных і заалягічных дасьледваньняў рэгіёну.

Гісторыя рэдагаваць

Археалягічныя раскопкі на тэрыторыі мястэчка выявілі рэшткі паселішча часоў гальштацкай культуры. У IX стагодзьдзі на гэтым месцы была збудаваная вялікамараўская цьвердзь, аднак, першыя пісьмовыя згадкі пра мястэчка датуюцца толькі 1209 годам. У 1241 годзе Сьвяты Юр спалілі татары, у 1271 і 1273 гадах чэскі кароль Пржэмысл Отакар II. Разам з набыцьцём гарадзкіх правоў у 1299 годзе ў Сьвяты Юр актыўна перасяляецца мноства нямецкіх каляністаў. У 1434 годзе горад спальваюць гусіты. За часам Вугорскага каралеўства ў 1647 годзе Сьвяты Юр становіцца вольным каралеўскім мястэчкам. Нягледзячы на збудаваныя ў 1603—1664 гадах мураваныя ўмацаваньні, у 1663 годзе Сьвяты Юр захопліваюць асманскія туркі, якія зьнішчылі старадаўні замак XIII стагодзьдзя Белы Камень(sk).

У XVIII—XIX стагодзьдях і ў XX стагодзьдзі насельніцтва мястэчка было збольшага нямецкім, але ўсе немцы былі вымушаныя пакінуць Сьвяты Юр пасьля Другой сусьветнай вайны.

Першы чыгуначны маршрут у гісторыі краю зьвязаў у 1840 годзе Браціславу менавіта са Сьвятым Юрам.

Славутасьці рэдагаваць

Найбольш выбітнай мясцовай дастапомнасьцю зьяўляецца гатычная фарная царква Сьвятога Юр’і, пабудаваная ў XIII стагодзьдзі. Расьпісаны ў 1527 годзе каменны алтар адлюстроўвае плаўны пераход ад готыкі да стылю рэнэсанс. Шкляныя вітражы былі спраектаваныя Янкам Алексам у 1950 годзе. Драўляная званіца XVII стагодзьдзя зьмяшчае звон, зьліты ў 1400 годзе. Пасьля пажару 1802 году на зване зьявілася расколіна, але пасьля рамонту звон быў пашкоджаны ў другі раз.

Вялікамараўская цьвердзь была пабудаваная ў IX ст. і пад канец XIV ст. занядбаная цалкам. Захавалася толькі 1693 м крэпасных муроў, але іхняя вышыня не нашмат меншая за арыгінальную.

Насельніцтва рэдагаваць

 
Панарама мястэчка Сьвяты Юр

Па стане на 2006 год насельніцтва Сьвятога Юру складала 5 186 чалавек. Паводле перапісу 2001 году 97.5% месьцічаў зьяўляюцца славакамі. Рыма-каталіцтва зьяўляецца найпапулярнейшым веравызнаньнем (72,5%), але таксама пражывае вялікі адсотак атэістаў (15,9%)[1].

Дадатковыя зьвесткі рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ https://web.archive.org/web/20071116010355/http://www.statistics.sk/mosmis/eng/run.html Municipal Statistics from the Statistical Office of the Slovak republic
  2. ^ Трус Мікола. Памятнае гасцяванне ў славацкім мястэчку Святы Юр // Роднае слова. — Мн: 2008. — № 1. — С. 36—38. — ISBN 0234-1360.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць