Сьвяты Сава (па-сэрбску: Свети Сава) — адзін з самых шанаваных сьвятых Сэрбскай праваслаўнай царквы, вядомы рэлігійны, культурны і палітычны дзяяч свайго часу.

Сьвяты Сава

Дзейнасьць рэдагаваць

У 1208 г. Сьвяты Сава вяртаецца ў Сэрбію, каб спыніць грамадзянскую вайну паміж старэйшымі братамі Стэфанам II Неманічам і Вуканам Зэцкім. Стварыў аўтакефальную (незалежную) Сэрбскую праваслаўную царкву і стаў яе першым арцыбіскупам ў 1219 годзе. У 1233 г. перадаў гэтую пасаду свайму вучню Арсэнію Срэмскаму.

Перад сьмерцю зьдзейсьніў паломніцтва ў Ерусалім. У Палестыне ён заснаваў манастыр Сьвятога Арханёла і лякарню для праваслаўных паломнікаў. Вяртаючыся, праяжджаў праз Баўгарыю. Там і памёр 14 студзеня 1236 і быў пахаваны ў баўгарскай сталіцы Тырнава. Пляменьнік сьв. Савы сэрбскі кароль Уладзіслаў (зяць баўгарскага цара Асэна), праз год перанёс яго рэліквію з Тырнава ў манастыр Мілешэва.