Сьвятлана Парамыгіна

Сьвятла́на Вячасла́ваўна Парамы́гіна (нарадзілася 5 лютага 1965, Сьвярдлоўск, РСФСР, СССР) — савецкая й беларуская біятляністка.

Сьвятлана Парамыгіна
Пэрсанальная інфармацыя
Поўнае імяСьвятла́на Вячасла́ваўна Парамы́гіна
Нарадзілася5 лютага 1965
Сьвярдлоўск, РСФСР, СССР
ГрамадзянстваБеларусь
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыябіятлён

Біяграфія рэдагаваць

Срэбны прызэр Алімпійскіх гульняў 1994 году ў спрынце, трохразовая чэмпіёнка сьвету на розных дыстанцыях (1990, 1991, 1994), двухразовы прызэр чэмпіянатаў сьвету (1993), уладальніца Кубка сьвету сэзону 1993/1994.

Пераможца летніх чэмпіянатаў сьвету (1997, 1998) і срэбны прызэр (1999); чэмпіёнка Эўропы (1995), срэбны (2000) і бронзавы прызэр (1996); чэмпіёнка СССР (1989), уладальніца Кубка СССР (1990).

Найлепшая спартоўка Беларусі (1994); узнагароджаная мэдалём НАК Беларусі «За выдатныя заслугі» (2002).

Заслужаны майстар спорту СССР (1991). Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (1994).

Скончыла Полацкі дзяржаўны ўнівэрсытэт і Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. Жыве ў Менску.

Бацька — Парамыгін Вячаслаў Сьцяпанавіч — дацэнт, ганаровы майстар спорту па лыжных гонках, заслужаны трэнэр СССР.

Агульны залік Кубка сьвету рэдагаваць

  • 1989—1990 — 9-е месца
  • 1990—1991 — 58-е месца
  • 1991—1992 — 23-е месца
  • 1992—1993 — 13-е месца
  • 1993—1994 — 1-е месца
  • 1994—1995 — 2-е месца
  • 1995—1996 — 10-е месца
  • 1997—1998 — 17-е месца
  • 1998—1999 — 21-е месца
  • 1999—2000 — 27-е месца
  • 2000—2001 — 27-е месца

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць